Грамадства1919

КДБ на некалькі гадзін блакаваў у Беларусі «Укантакце». А пасля ўсё адкруцілі

Сацсетка з'явілася ў спісе рэсурсаў з абмежаваным доступам sod.belgie.by. 

Рашэнне аб блакіроўцы «Укантакце» ўвечары 24 кастрычніка прыняў КДБ.

«24 кастрычніка 2025 года на падставе прадстаўлення Камітэта дзяржаўнай бяспекі доступ да інфармацыйнага рэсурсу абмежаваны. Працягласць абмежавання на дадзены момант невядомая. Ідэнтыфікатар рэсурсу: https://vk.com», — паведаміў БелДІЭ.

Доступ быў абмежаваны да desktop-версіі. Мабільны дадатак працягваў працаваць.

Блізкія да сілавікоў каналы перасварыліся, высвятляючы, што стала прычынай інцыдэнту. Адныя казалі пра тэхнічную памылку, іншыя настойвалі, што разблакіроўка адбудзецца толькі пасля таго, як расійская сацсетка выканае нейкае патрабаванне беларускіх уладаў.

Праз некалькі гадзін блакіроўка была знятая.

Скрыншот: sod.belgie.by

Кіраўнік расійскага холдынгу VK — Уладзімір Кірыенка. Гэта былы віцэ-прэзідэнт «Растэлекома» і сын першага намесніка кіраўніка Адміністрацыі Пуціна Сяргея Кірыенкі.

Каментары19

  • Фантамас разбушывался.
    24.10.2025
    Напэўна пакінуць толькі "супернадзейны" макс-шмакс)))
  • Разам і назаўжды
    24.10.2025
    Дзякуй, КДБ!
  • Gavrila
    24.10.2025
    Не думал что напишу это, но давно пора.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць