Здарэнні

У Мазыры мужчына выпіў лідакаіну і памёр

У горадзе над Прыпяццю раздаўся званок у хуткую: «На зямлі ляжыць мужчына. Ён без прытомнасці». Брыгада хуткай дапамогі выехала па ўказаным адрасе. Але было позна. 

Медыкам заставалася толькі канстатаваць смерць мужчыны.

Паводле заключэння эксперта, прычынай смерці стала вострае атручэнне лідакаінам, які з'яўляецца анестэтыкам, паведамляе Дзяржкамітэт судовых экспертыз.

Пусты флакон з-пад прэпарата знаходзіўся побач з целам. У ходзе праверкі па дадзеным факце ўдалося ўстанавіць, што памерлы злоўжываў спіртнымі напоямі. У дзень смерці ён таксама знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення.

Ён прапанаваў знаёмаму распіць флакон з растворам лідакаіну.

Пачуўшы адмову, ужыў вадкасць самастойна. Неўзабаве адчуў сябе дрэнна, страціў прытомнасць і памёр.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі гэтым разам ездзіў да Трампа з картамі Расіі3

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай131

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы

«Самага прывабнага саджаеш наперад, і ўсё без палева». Як і за колькі перавозяць у Еўропу нелегальных мігрантаў з беларускай мяжы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць