Аўто2626

Беларуска вырашыла зганяць на электракары з Мінска ў Санкт-Пецярбург. І ўсё пайшло не так

У Расіі яе чакаў цэлы набор непрыемных сюрпрызаў.

Святлана Новік. Скрыншот відэа ў тыктоку

Гісторыя візажысткі Святланы з Мінска ў першую чаргу пра тое, што немагчыма ідэальна спланаваць вандроўку за мяжу, калі ты не чытаеш навіны.

Жанчына расказала ў тыктоку, што вырашыла з мужам паехаць да сяброў у Санкт-Пецярбург. Ехаць планавалі на электракары. Жанчына спампавала ўсе дадаткі зарадных кампаній у Расіі і зарэгістравалася там, скарыстаўшыся нумарам расійскай сяброўкі (бо з беларускай сімкай зрабіць гэта было немагчыма). Разлічвала яна падчас паездкі карыстацца роўмінгам ад А1.

Маршрут быў такі: Мінск — Полацк — Пскоў — Піцер. На тэрыторыі Беларусі ўсё ішло цудоўна. Сям’я падзарадзілася ў Полацку і паехала далей. А вось на тэрыторыі Расіі адразу пачаліся сюрпрызы:

«Як толькі мы выехалі з Беларусі, А1 нам проста адключыў усю сотавую сувязь. У нас не было сувязі зусім, не гаворачы пра інтэрнэт. Ніякі роўмінг, які ў нас павінен быў быць, у нас не здарыўся. Добра, што да гэтага мы спампавалі афлайн-карты, і да Пскова даехалі ўжо па іх».

Нагадаем, што з пачатку кастрычніка ў беларусаў у Расіі ў першыя суткі пасля падключэння да расійскай мабільнай сеткі не працуе мабільны інтэрнэт і SMS. Такую блакіроўку ўвялі расійскія аператары па распараджэнні ўладаў. Прычына абмежавання — барацьба з дронамі, што могуць выкарыстоўваць SIM-карты для сувязі з інтэрнэтам і навядзення на цэлі.

Святлана с мужам спадзявалася вырашыць праблему проста: набыць расійскую сім-карту. Але ж гэта таксама ўжо немагчыма: сёлета ў студзені ў Расіі ўнеслі змены ў закон аб сувязі. З 1 ліпеня беларусы, якія не маюць рэгістрацыі ў Расіі (хаця б часовай), не могуць набыць сімку.

«Шмат дзе ёсць бясплатны гарадскі вай-фай. Але каб у ім зарэгістравацца, табе патрэбны расійскі нумар тэлефона, на які прыйдзе СМС з кодам. Пачалася вось гэтая гісторыя «звярніся па дапамогу да мінака». Адна жанчына дапамагла і праз свой нумар тэлефону падключыла мой тэлефон да вай-фая. Паколькі Пскоў — гэта памежны горад, там лётаюць дроны, там глушаць інтэрнэт. Дзве зарадныя станцыі знаходзяцца ў цэнтры горада. У цэнтры горада інтэрнэту няма ўвогуле», — наракае Святлана.

Таму падключыцца да зарадкі праз мабільны дадатак не атрымалася. Ратаваць на гэты раз узяўся мужчына, які якраз зараджаў сваю машыну. Ёсць опцыя, каб служба падтрымкі падключыла да зарадкі дыстанцыйна — зноў жа, праз мабільны нумар тэлефона. Мужчына патэлефанаваў у службу падтрымкі і паспрабаваў дапамагчы беларусам падключыцца.

«Клас!» — падумалі мы і крыху расслабіліся. Падключыліся мы да зараднай станцыі, падтрымка спрабуе яе запусціць — і запуск не адбываецца, яна проста выключаецца. І так мы спрабавалі, можа, разоў 20. Нічога ў нас не атрымалася» — расповед Святланы пра іх прыгоды насамрэч падобны да трагікамедыі.

У Пскове, адзначае Святлана, усяго дзве станцыі, і ў адной з іх у прынцыпе не працуе порт, які мае яе аўтамабіль. А вось да другой падключыцца не атрымалася. Праз некалькі гадзін жанчына з мужам амаль згубілі надзею.

Яны знайшлі адзіны ў Пскове гатэль, які мае павольную зарадку, і засталіся ў ім ночыць, пакуль машына зараджалася.

@svetlana.novikk

а вы бы рискнули?

♬ оригинальный звук - Света Новик

— Зарадных станцый вельмі мала. Мы будавалі маршрут спецыяльна праз іх. І ў самім Санкт-Пецярбургу іх не так ужо і шмат. Мы ехалі да сяброў у прыгарад Піцера — там на вялізны раён адна павольная зарадка. У нас нават калі ўзяць які Слуцк, марудных зарадак штук пяць.

Назад у Беларусь Святлана з мужам паехала ўжо не праз Пскоў, а праз іншы расійскі горад з надзеяй, што будзе лепш. Кажа, там атрымалася зарадзіцца без праблем, але гэта каштавала 60 кіламетраў жвіровай дарогі пасля.

Каментары26

  • Што ж падзелаць
    12.10.2025
    Жывуць у сваім свеце людзі, усё у іх як заўжды. Усё харашо.
  • Вайфай
    12.10.2025
    Нефіг туды ездзіць!
  • Ваван
    12.10.2025
    Ничего ничего.... дефицит бензина поспособствует развитию электрофикации России

Цяпер чытаюць

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»15

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Усе навіны →
Усе навіны

Сям’я Сахашчыкаў рэарганізуе свой бізнэс у Польшчы1

Прыпынілі прыём заявак на італьянскія візы. Раней стала вядома, што падазраваны ў дыверсіі ў Лейпцыгу атрымаў візу ў Мінску22

ЗША вернуць Беларусі грошы, замарожаныя ў Сіцібанку23

У Беларусі звычайная кошка бараніла гаспадыню ад вялікага сабакі ВІДЭА4

Чыноўнікі адрэагавалі на дзікую гісторыю пра роды ў Мінску — парушэнняў яны не знайшлі1

Пасля апошняга буйнога памілавання палітвязнямі прызналі яшчэ 224 чалавекі7

Яўген Булка перабраўся ў Польшчу. І расказаў, як у Ізраілі яго адправілі працаваць на абортах4

«Ехаць ужо ніхто не хацеў». Аўтобус пачаў дыміцца, але кіроўца хацеў ехаць далей

Стала вядомае імя другой беларускі, якая згінула пад селем у Непале. Гэта 24‑гадовая Ірына з журфака БДУ7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»15

Коўл: Лукашэнка адпусціць 25 чалавек у абмен на санкцыі на «Лакафарбу» і «Беллеспаперпрам»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць