Грамадства1919

Кампанія Ганны Сялук Лукашэнкі прадала караоке-шоу каналу СТБ за мільён еўра

ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» (тэлеканал СТБ) выкупіла права на трансляцыю новага караоке-шоу ў прадакшна нявесткі Лукашэнкі — «Музычнай медыякампаніі». Сума ўгоды склала больш за мільён еўра, піша «Бюро».

 

Згодна з тэндарам, які знайшло «Бюро», музычны прадакшэн Ганны Лукашэнкі прадаў тэлеканалу СТВ права на трансляцыю 34 выпускаў і анонсаў забаўляльнай тэлеперадачы за 3,7 мільёна беларускіх рублёў, або 1,07 мільёна еўра. Кошт вытворчасці аднаго выпуску — 108,8 тысячы рублёў, або 31,5 тысячы еўра.

Гаворка ідзе пра новую тэлепраграму — караоке-шоу «Шум Пятніцы», прэм’ерны паказ якога ўжо запланаваны на 10 кастрычніка на тэлеканале «РТР-Беларусь». На ролю вядоўцы айчынныя тэлеробы запрасілі сына расійскага z-выканаўцы Алега Газманава — Радзівона. Спаборнічаць у вакальным майстэрстве за грашовы прыз у тэлекараоке будуць работнікі беларускіх дзяржпрадпрыемстваў.

«Мы адчыняем дзверы ў свет, дзе галоўнае не ідэальны слых, а шчырая эмоцыя, дзе перамагае не тэхніка, а душа», — сцвярджае тэлеканал СТБ.

Нагадаем, «Музычная медыякампанія» належыць Палацу рэспублікі Кіраўніцтва спраў Лукашэнкі (30%) і прыватнай кампаніі «АНСЛ прадакшн» (70%). Апошняя запісаная на Андрэя Урублеўскага (95%) — аднаго з падначаленых Дзмітрыя Лукашэнкі. Імаверна, Урублеўскі выконвае ў «АНСЛ прадакшн» функцыю намінальнага ўладальніка, каб утаіць удзел у кампаніі жонкі свайго патрона. Абрэвіятура АНСЛ вельмі нагадвае ініцыялы жонкі сярэдняга сына Лукашэнкі — АНна (па-руску) Сяргееўна Лукашэнка.

Акрамя прасоўвання праўладных артыстаў і стварэння тэлешоу «Музычная медыякампанія» на чале з Ганнай Лукашэнкай валодае цэлай радыёімперыяй і відэапрадакшэнам, арганізоўвае гарадскія святы, дзіцячыя святы і выпускныя. Галоўным жа праектам нявесткі Лукашэнкі стала неафіцыйная агіткампанія ў падтрымку ейнага свёкра — «Марафон адзінства».

 

Каментары19

  • даведка
    03.10.2025
    Анна Селук в продолжение снимет «Стать миллионером», «Рассмеши миллионера».
  • Алесь
    03.10.2025
    І канешне ж, г.з. "тэндэр" прайшоў як "закупка з адзінай крыніцы". То бок сколькі ненаедныя атожылкі дыктатара захацелі - столькі датацыйны СТБ ім з дзяржбюджэта і заплаціў
  • даведка
    03.10.2025
    *«Рассмеши миллиардера»

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум у 26 буйных расійскіх аэрапортах увялі абмежаванні на запраўку самалётаў

Маркетолаг прагнозу надвор'я WindyApp прыехаў на радзіму — і яго пасадзілі на пяць гадоў за крыптаданаты Украіне19

Названы найлепшы горад для веласіпедыстаў. І гэта не Капенгаген7

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць33

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць