Грамадства99

Байсол: Сродкі з экстраннага збору будуць выплачаныя палітвязням цалкам

«Байсол» днямі паведаміў, што на выплаты накіруе 50 тысяч еўра з сабраных 111 тысяч, а астатнія зарэзервуе пад наступную групу вызваленых. Але пасля крытыкі змяніў рашэнне.

Фонд «Байсол» паведаміў пра змены ў падыходзе да выплат з экстраннага збору.

«Мы ўлічылі заўвагі і крытыку, яшчэ раз прааналізавалі папярэдняе рашэнне «Байсол». Першапачаткова мы планавалі выплаціць вызваленым 11 верасня агульную суму, устаноўленую ў зборы, — 50 тыс. еўра. Астатнія сродкі — 60 тыс. еўра — меркавалася зарэзерваваць для наступных груп вызваленых.

На жаль, у тэксце збору гэтыя планы не былі прама прапісаныя. Мы прызнаём гэтую памылку і разумеем, што многія данацілі ўжо пасля дасягнення мэты ў 50 тыс. еўра, каб дапамога для вызваленых была большай», — зазначае фонд.

«Байсол» паведамляе, што гатовы пачаць выплаты ў найбліжэйшы час без лішніх працэдур і фармальнасцяў. Уся сума будзе падзелена на 52 чалавекі і выплачаная вызваленым палітвязням.

Нагадаем, што экстранны збор быў абвешчаны 11 верасня праз некалькі гадзін пасля інфармацыі пра вызваленне 52 палітвязняў.

Першапачаткова планавалася сабраць 50 тысяч еўра, у разліку 1000 еўра на чалавека, але неабходная сума была сабраная за тры гадзіны. За двое сутак было сабрана 100 тысяч еўра, затым збор дарос да 111 тысяч 365 еўра.

Каментары9

  • Pupupu
    23.09.2025
    Не перапісалі ўмову - то праблема. Але без той часткі наступнымі разамі сабіраць будзе значна цяжэй.
  • Жэня
    23.09.2025
    ведаю, што вызваленыя з групы Ціханоўскага яшчэ не атрымалі грошы, бо рахункаў у Літве няма. як і калі плануецца выплаціць гэтыя грошы?
  • Юля
    23.09.2025
    Жэня, не лезьте в чужие кошельки и в не свое дело

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць