Грамадства1717

17-гадовая беларуска, затрыманая за запуск дрона ў Варшаве, прыехала ў Польшчу ўсяго некалькі дзён таму

17-гадовая беларуска і 21-гадовы ўкраінец, якія ўвечары 15 верасня запускалі дрон у цэнтры Варшавы, знаходзяцца ў краіне легальна. Малады чалавек жыве ў гэтай краіне ўжо 8 гадоў, а дзяўчына прыехала ўсяго некалькі дзён таму, паведамляе Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jens Büttner picture alliance via Getty Images

Беларуску і ўкраінца затрымалі ўвечары 15 верасня ў варшаўскім парку Лазенкі. Дрон яны запускалі над урадавымі будынкамі і адной з рэзідэнцый прэзідэнта — палацам Бельведэр. Супрацоўнікі службы бяспекі з дапамогай спецабсталявання прымусілі апарат вярнуцца ў аварыйным рэжыме да аператараў.

Следства пакуль вядзецца па артыкуле аб парушэнні авіяцыйнага заканадаўства — выкананні палётаў у забароненай зоне. За гэта пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі.

Але Агенцтва ўнутранай бяспекі (ABW) правярае таксама, ці маглі маладыя людзі дзейнічаць па заданні нейкай замежнай дзяржавы. Калі так — абодвум могуць быць прад'яўленыя абвінавачванні ў шпіянажы.

Цяпер правяраюць тэлефоны затрыманых і шукаюць сляды магчымых кантактаў з заказчыкам. Аднак следства не выключае, што гэта звычайныя турысты.

У гэтым выпадку абвінавачванні могуць выставіць толькі ўкраінцу, які кіраваў дронам. Беларуска, якая суправаджала яго, хутчэй за ўсё, будзе праходзіць па справе толькі ў якасці сведкі.

«На гэтым этапе мы далёкія ад сцвярджэнняў, што тут меў месца акт дыверсіі або шпіянажу. Супрацоўнікі ABW трымаюць руку на пульсе», — сказаў прэс-сакратар міністра — каардынатара спецслужбаў Яцак Дабжыньскі ў гутарцы з RMF FM.

Ён не выключыў, што маладыя людзі проста хацелі зняць відэа на памяць.

«Гэта маладыя людзі. Магчыма, гэта адбылося праз іх бесклапотнасць або няведанне, — дадаў ён.

Прэс-сакратар акруговай пракуратуры Варшавы пракурор Пётр Антоній Скіба паведаміў, цяпер аналізуюцца доказы. Пракуратура чакае перадачы матэрыялаў у сераду, 17 верасня.

«На гэтым этапе матэрыялы і абставіны здарэння сведчаць пра парушэнне нормаў авіяцыйнага права, а не пра шпіянаж», — дадаў ён.

Тым не менш, пакуль пара застаецца пад вартай.

У Польшчы з меркаванняў бяспекі палёты дронаў над урадавымі будынкамі і іншымі аб'ектамі крытычнай інфраструктуры забароненыя. На такіх аб'ектах устаноўленыя адпаведныя таблічкі. Кожны аператар дрона, які мае ліцэнзію, у спецыяльным дадатку можа праверыць, дзе дазволена, а дзе забаронена лётаць. Кожны палёт неабходна зарэгістраваць праз мабільны дадатак DroneTower — афіцыйную праграму Польскага агенцтва паветраплавання.

Каментары17

  • Они скрывают
    16.09.2025
    Что этот дрон по почте им прислал Путин, с подробными инструкциями где его нужно запустить и со своим фото с автографом, и что говорить, когда их поймают.
  • Журэк
    16.09.2025
    А Журэк маладзец! Адразу казаў вам, што гэта звычайныя турысты, а не нейкія там шпіёны. Агулам вельмі прыкра, як цяпер у Польшчы паводзяць сабе ў дачыненні да беларусаў. У першым жа паведамленні казалі, пра затрыманне двух грамадзян Беларусі. Пазней адзін стаў грамадзянінам Украіны. Ды і наогул падавалася навіна так, нібыта там баявы дрон запускалі. Выглядае, як мэтанакіраванае распальванне варожасці да беларусаў.
  • Як там пелі
    17.09.2025
    Дональд мроіць
    Кабы была міло...

Цяпер чытаюць

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі25

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

У мінскім заапарку будзе жыць ільвіца

«Адсячэш адну галаву — вырастаюць новыя». Як кіраўніцтва Ірана пабудавала сістэму, якая дазваляе ўтрымліваць уладу10

Дэлегацыі РФ і ЗША правялі перамовы ў Фларыдзе

Кэці Пэры супраць Кэці Пэры. Аўстралійская дызайнерка выйграла пазоў супраць спявачкі, з якой судзілася з-за імя

Трамп: ЗША ўжо атрымалі перамогу над Іранам9

У Магілёве з'явіўся «мост імя Героя Савецкага Саюза М.І. Яшына». Назва тройчы парушае заканадаўства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі25

Міжнародны крымінальны суд пачаў расследаванне злачынстваў, здзейсненых рэжымам Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць