Свет22

Лукашэнка сказаў, што не мае ілюзій адносна хуткага аднаўлення дыялогу з Польшчай

Аляксандра Лукашэнку падчас інтэрв'ю расійскаму часопісу «Разведчык» спыталі, ці чакаюць у Беларусі змяненняў у адносінах з Польшчай у сувязі з уступленнем на пасаду прэзідэнта краіны Караля Наўроцкага. 

Польскія і беларускія памежнікі тварам у твар, 31 жніўня 2025. Фота: AP Photo / Czarek Sokolowski

«Скажу шчыра, мы не маем ілюзій адносна хуткага аднаўлення дыялогу, — сказаў Лукашэнка. — З аднаго боку, адным з лозунгаў пана Наўроцкага на выбарах быў «Польшча найперш за ўсё». У сваіх перадвыбарных выступленнях ён неаднаразова заяўляў, што абарона польскага народа — адна з мэт яго прэзідэнцтва. Мы разумеем, што на гэтай тэме падчас перадвыбарнай гонкі было зручна набіраць ачкі. Але мы ведаем, што польскі народ хоча развіваць адносіны з нашай краінай. Палякі і беларусы не ворагі адзін аднаму».

Лукашэнка дадаў, што Караль Наўроцкі з'яўляецца перакананым прыхільнікам НАТА і саюза з ЗША і наўрад ці адступіць ад сваіх перакананняў.

«Таму не даводзіцца чакаць, што будзе, як раней. Але мы ўсё ж спадзяёмся, што ў польскіх калег возьмуць верх палітычныя мудрасць і разважлівасць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Спадзяёмся, што па той бок граніцы нас пачуюць, будуць аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю ў Беларусі і перастануць умешвацца ў нашы ўнутраныя справы. Мы адкрыты для дыялогу. У сучасных умовах важна знаходзіць шляхі для вырашэння праблем, а не ствараць новыя».

Каментары2

  • Барадзед
    15.09.2025
    Co ty możesz Polsce zaproponować oprócz deportacji Poczobuta?
  • план для балабола
    15.09.2025
    Рыгорыч, тэрмінова! 17 верасня праводзіш суботнік па аднаўленні пахаванняў жаўнераў АК, выпускаеш палякаў з турмаў, мігрантаў асабіста на чале атрада АСАМ ловіш па памежных лясах, іранскія дроны перавязваеш падарункавай стужкай і, напісаўшы на паштоўцы выбачэнні, высылаеш у Польшчу фурай для вывучэння, а што будзе з рашкі ляцець - сам збіваеш. І тады будзе табе і шлях, і пояс, а не ата-та і папругай са спражкай Н па срацы ад кітайскіх кантралёраў. Можаш так зрабіць? Можаш! Трамп кажа, ты ж "магутны лідар". А не можаш, то забудзься пра кантрабас, і хай твае халуі ў ААН, выпускнікі ФМА, зноў расказваюць, як нашай выгадна размешчанай у самым цэнтры Еўропы маладой рэспубліцы не пашанцавала з суседзямі.

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі18

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзень маці маму Ксюшы з СМА пазбавілі бацькоўскіх правоў17

У Баранавічах праблема: людзі і жывёлы пакідаюць фекаліі ў пад’ездах і ліфтах, а камунальнікі за імі адмаўляюцца прыбіраць17

ЗША прапанавалі размарозіць частку актываў Расіі дзеля перамоваў3

На свет насоўваецца «Гадзіла» сярод кліматычных з'яў. Калі яна дасягне піку і чаго чакаць Еўропе?4

Маск: Зяленскаму трэба пайсці12

У Мінску пабудуюць два новыя пуцеправоды

Зяленскі: Украіна адновіць удары па расійскіх НПЗ13

Салі Руні спыняе пастаўкі сваіх кніг у Брытанію. Пісьменніца падтрымлівае забароненую Palestine Action5

Створаны бананы, якія не цямнеюць. Неўзабаве яны могуць з'явіцца ў супермаркетах2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі18

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць