Грамадства22

МЗС Расіі запатрабаваў ад Польшчы адчыніць мяжу з Беларуссю

Масква абвінаваціла Варшаву ў эскалацыі на фоне вучэнняў «Захад‑2025». Польшча ў адказ узмацніла ваенную прысутнасць і заручыцца падтрымкай саюзнікаў па NATO, піша LRT.

Міністэрства замежных спраў Расіі ў чацвер, 11 верасня, патрабаваў ад Польшчы, якая ў сувязі з расійска‑беларускімі вайсковымі вучэннямі «Захад‑2025» з паўночы 12 верасня зачыніла ўсе пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, «задумацца пра наступствы і перагледзець рашэнне».

Гэтыя абмежаванні «прычыняць шкоду міжнародным партнёрам Польшчы» і «ўдарыць па бізнэсе самой рэспублікі», заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава. Па яе сцвярджэнні, Варшава «ігнаравала жэст добрай волі» Масквы і Менска, якія перанеслі частку манеўраў далей ад мяжы і скарацілі колькасць войскаў і тэхнікі. У расійскім МЗС лічаць, што закрыццё мяжы сведчыць аб «курсе Польшчы на эскалацыю напружанасці ў Еўропе».

Каментары2

  • Ёсік
    12.09.2025
    На сябе глядзіце. Не трэба за палякаў хвалявацца, у іх даўно сваё жыцьцё. Паўсюль расейскія рапухі лезуць.
  • Т
    12.09.2025
    МЗС Масковіі крывадушнік.
    Масковія (пры суадзелу рэжыму Лукашэнкі) робіць ўсе каб паміж Беларуссю і усімі суседзямі былі зачынены межы і стаялі муры. І толькі ў бок Масковіі быў адзіны магчымы рух. Дзе маскавіты будуць распавядаць пра свае "братэрства, вяліччэ і іпануты руцкі мір".

Цяпер чытаюць

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Усе навіны →
Усе навіны

«Такія жыццярадасныя людзі. Не тое што ён». Суседзі расказалі пра сям’ю нападніка з Кракава13

У Смаргоні з «Нулявога кіламетра» прыбіраюць Вільню, Варшаву і сцягі суседзяў10

У Кітаі гэтую працэдуру зрабілі тысячам людзей з Альцгеймерам, але эксперты спрачаюцца, ці будзе сэнс1

Больш не трэба выводзіць татуіроўкі? Іх навучыліся рабіць нябачнымі1

У доме кракаўскага стралка знайшлі тры целы. Падобна, што гэта ягоныя блізкія сваякі10

Марскую чарапаху лячылі 22 гады, а цяпер нарэшце выпусцілі ў акіян

Ці шкодзяць цесныя трусы? Найбуйнейшае даследаванне20

У Беларусі прадаецца рэдкая манета, якую можна выкарыстоўваць як аб'ектыў у фотаапараце. Што за яна?

У беларускай краме ізраільскія авакада каштуюць танней, чым айчынныя агуркі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы3

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць