Меркаванні77

Рэдактар Reform.news Паўлючэнка зрабіў стаўку: У Беларусі пройдзе ці першая сустрэча Зяленскага і Пуціна, ці самі перамовы

На погляд галоўнага рэдактара Reform.news Фёдара Паўлючэнкі, ёсць некалькі аргументаў на карысць таго, што Пуцін і Зяленскі сустрэнуцца ў Беларусі.

Уладзімір Пуцін і Уладзімір Зяленскі. Фота: Mikhail Metzel, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP; АР

«На мой погляд, пакуль застаюцца тры варыянты [пляцоўкі для перамоваў] — Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Турцыя і, як ні дзіўна, Беларусь», — выказаў меркаванне Фёдар Паўлючэнка ў аўтарскім ютуб-праекце «Саша, што ты нясеш?!».

Паводле Паўлючэнкі, аргументаў на карысць Беларусі нямала. Па-першае, лагічна, каб перамовы праходзілі ў Еўропе, бо гаворка ідзе пра еўрапейскія справы. Па-другое, правядзенне дыялогу ў Мінску магло б дапамагчы вырашыць і частку беларускіх унутраных праблем.

«То-бок, калі Лука ўзамен на гэта адпусціць 1300 чалавек, то ад гэтага ўсе толькі ў выйгрышы. Ну і выходзіць, што мы паступова падыходзім да ідэі, што хутчэй за ўсё [перамовы будуць] у Беларусі».

«А што, калі ахова не адпусціць Трампа ў Беларусь? Я вельмі сумняваюся. Можам зрабіць стаўку, пройдзе ў Беларусі ці не», — прапанаваў у эфіры другі вядучы Аляксандр Атрошчанкаў.

Паўлючэнка на прапанову пагадзіўся і спрасціў сваю стаўку:

«Я стаўлю на тое, што ці першая сустрэча Зяленскага і Пуціна адбудзецца ў Беларусі, ці ўжо сам перамоўны працэс, той самы трохбаковы саміт з удзелам Трампа, пройдзе ў Беларусі. Але я не гарантую, то-бок стаўлю на тое, што не абавязкова Трамп з'явіцца ў Беларусі».

Паўлючэнка паставіў таксама на тое, што сустрэча адбудзецца да 1 лістапада.

Каментары7

  • Факт
    21.08.2025
    Зяленскі да Лукашэнкі не паедзе, гэта відавочна.
  • Лёва
    21.08.2025
    Лол, ня будзе ніякай сустрэчы
  • Дурак штоле
    21.08.2025
    [Рэд. выдалена]

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць