Жанчына ў злосці кінула заручальны пярсцёнак, а пасля ён апынуўся ў ламбардзе
Жыхарка Мінска звярнулася ў Першамайскае РУУС з заявай пра знікненне заручальнага пярсцёнка. Следства высветліла, што ўпрыгожанне забраў яе 50-гадовы сусед, які працуе маляром-тынкоўшчыкам у сталічнай будаўнічай кампаніі, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Скрыншот з відэа
Напярэдадні мужчына быў у гасцях у гэтай сям’і. Падчас сваркі гаспадыня ў злосці кінула пярсцёнак на стол. А пакуль у пакоі нікога не было, госць скарыстаўся з моманту і ўкраў залатую рэч.
З дапамогай знаёмага ён здаў пярсцёнак у ломбард і атрымаў каля 300 рублёў, якія патраціў на асабістыя патрэбы.
Па гэтым факце распачатая крымінальная справа.
Каментары