Калумбійскі сенатар Мігель Урыбэ памёр праз два месяцы пасля замаху. Яму двойчы стрэлілі ў галаву
Пра смерць 39-гадовага Урыбэ, які атрымаў агнястрэльнае раненне ў галаву на пачатку чэрвеня, паведаміла яго сям’я, піша Бі-бі-сі.

Мігель Урыбэ на мітынгу за пару секунд да стрэлаў. Скрыншо
Дактары змагаліся за жыццё патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты больш за два месяцы.
Замах на Урыбэ адбыўся 7 чэрвеня падчас перадвыбарчага мерапрыемства ў Багаце. Паведамлялася, што 15-гадовы падлетак стрэліў у сенатара тройчы, у тым ліку двойчы — у галаву.
Урыбэ хацеў балатавацца ў прэзідэнты Калумбіі ад апазіцыйнай кансерватыўнай партыі «Дэмакратычны цэнтр» на выбарах, якія адбудуцца ў 2026 годзе.
Каментары