Грамадства1010

Беларус у Польшчы спрабаваў стаць агентам КДБ. Ён гатовы быў рабіць дыверсіі ў Еўропе і даносіць на беларусаў замежжа

Грамадзянін Беларусі Арцём К. у снежні 2024 года спрабаваў прапанаваць супрацоўніцтва КДБ. Пра гэта стала вядома польскім спецслужбам, і мужчыну затрымалі. Цяпер яму пагражае ад 6 месяцаў да 8 гадоў турмы, паведамляе «Мост». 

Паводле польскай пракуратуры, Арцём К. абвінавачваецца ў тым, што з 8 па 12 снежня 2024 года, знаходзячыся ў Варшаве, выказваў гатоўнасць дзейнічаць у інтарэсах замежнай разведкі.

Ён быў гатовы выконваць дыверсійную і разведвальную працу ў Польшчы і іншых краінах ЕС. Сярод іншага, абвінавачаны выказаў жаданне перадаваць у КДБ інфармацыю пра крытычную інфраструктуру ў Польшчы і пра грамадзян Беларусі, якія знаходзяцца ў краіне.

Варта адзначыць, што Арцёму К. інкрымінуюць арт. 13 § 2 у сувязі з арт. 130 § 3 Крымінальнага кодэкса Польшчы — няўдалы замах на здзяйсненне злачынства, якім з’яўляецца выказванне гатоўнасці дзейнічаць у інтарэсах замежнай разведкі. Гэта значыць, ён спрабаваў прапанаваць КДБ сваё супрацоўніцтва, але не змог гэтага зрабіць. Пра гэтую спробу даведаліся польскія спецслужбы.

19 снежня 2024 года супрацоўнікі Агенцтва ўнутранай бяспекі затрымалі Арцёма К. У той жа дзень няўдаламу агенту выставілі абвінавачанне. Мужчына не прызнаў віны.

У чэрвені справа была перададзена ў Акружны суд у Беластоку. Арцём К. пагражае ад 6 месяцаў да 8 гадоў пазбаўлення волі.

Каментары10

  • Felix
    11.08.2025
    Дол-б
  • малы пасталеў
    11.08.2025
    Фанат Каржа ці не?
  • Black Angel of Warsaw
    11.08.2025
    нічога гэтаму стукачу не пагражае , патрымаюць яго яшчэ месяц у́ ,,контр,, ,,выведцы,, а далей - пашол вон ))

Цяпер чытаюць

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?2

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?

Усе навіны →
Усе навіны

Мілінкевіч: Калі паглядзець на вопыт іншых краін, найбольшы поспех быў там, дзе ўдалося спрагназаваць і рэалізаваць дыялог26

Крышціяну Раналду зрабіў прапанову Джарджыне Радрыгес2

Трамп накіраваў Нацыянальную гвардыю ў Вашынгтон і запатрабаваў ад бяздомных пакінуць горад3

Пачырванелае сонца і электрычныя калёсы — чым яшчэ пужала людзей прырода на Беларусі чатырыста гадоў таму?2

Буйны перавозчык адмяняе 75% рэйсаў паміж Мінскам і Вільняй19

Расійская армія прарвала пад Дабраполлем апошнюю капітальную лінію абароны Данбаса36

«Выстаўляючы прэтэнзіі да Трампа, я б параіў еўрапейцам азірнуцца назад, у люты 2015 года»6

Зяленскі: Расія перамяшчае войскі для новай наступальнай аперацыі3

У Лідзе з-за санкцый некалькі месяцаў не рамантуюцца стужкі-канвееры каля касаў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?2

«Не выпускае Літва». Чаму перавозчыкі масава адмянілі аўтобусы паміж Мінскам і Вільняй?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць