Культура

«Уваліўся ў літаратару, як бухі ў пад'езд». Lesley Knife выпускае кнігу «Білінгва»

У выдавецтве Grunwald у верасні выйдзе кніга музыкі Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife) «Білінгва». Навінку можна замовіць проста цяпер праз сайт выдавецтва, піша bellit.info.

«Білінгва» — гэтаз зборнік паэзіі і прозы вакаліста Gods Tower Уладзіслава Наважылава. У кнігу ўключаны творы, напісаныя ў перыяд з пачатку стагоддзя, да нашага часу, а таксама вершы, напісаныя пасля ўцёку з Беларусі, з нагоды палітычнага пераследу.

«Я не прыйшоў у літаратуру — я туды ўваліўся, як бухі ў пад’езд. Пакуль суседзі спрачаліся, што са мной рабіць, я ўжо занасіў мэблю, расстаўляў бутэлькі з танным пойлам і ўрубаў на поўную гучнасць стары хэві метал, — піша Уладзіслаў Наважылаў з нагоды выхаду кнігі. — Я пішу не па правілах. Мае тэксты — з драпінамі, шнарамі і плямамі ад кавы. Грубае слова для мяне — не понт і не празмернасць, а цвік, які трымае канструкцыю. Калі сюжэт хоча звярнуць у падваротню — я не буду цягнуць яго назад на магістраль».

Замовіць кнігу можна паспасылцы: Grunwald.ca.

Уладзіслаў Наважылаў (Lesley Knife) — беларускі рок-музыка, сузаснавальнік Gods Tower, аднаго з найвядомейшых метал-гуртоў з Беларусі, літаратар.

Нарадзіўся ў Гомелі. З прычыны палітычнага пераследу пакінуў Беларусь, жыве ў Літве.

Аўтар тэкстаў на мяжы аўтабіяграфіі, філасофіі і іроніі. Ягоная творчасць ахоплівае тэмы памяці, культурнага разлому, духоўнага блукання і гумару як формы выжывання. Не верыць у жанры, лічыць што сучасная літаратура гэта і кпіны, і споведзь, і апошні ўздых перад новым пачаткам.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ5

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ

Усе навіны →
Усе навіны

«МЛ Віцебск» стаў чэмпіёнам Беларусі па футболе

Што зменіцца ў працы маршрутак — асноўныя новаўвядзенні5

Былы брамнік Генадзь Туміловіч застаўся ў Ізраілі без працы і трапіў у чорныя спісы банкаў8

Беларусь засыпала снегам ВІДЭА

Хлопец атруціўся падчас рамантычнай вячэры ў рэстаране. І змог дабіцца кампенсацыі ў 1100 рублёў2

Адкуль на шапках узяўся пампон?3

У Беразіне мужчына з нажом напаў на міліцыянера і ўцёк у лес26

За кармушку за акном вас могуць аштрафаваць на 840 рублёў. Тлумачыць юрыст26

Уладзімір Някляеў. Адзінота. Новая паэма7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ5

«Дзе былі органы апекі?» Хатнім тыранам, які забіў сваю жонку ў Мазыры, аказаўся аператар НПЗ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць