Каментары да артыкула

Генпракуратура заявіла, што ў лагеры смерці «Трасцянец» было знішчана 546 тысяч чалавек, што ў 2,5 разы больш, чым лічылася раней

  • Ну-ну
    12.08.2025
    Гэта, дарэчы, да пытаньня аб тых пастаянных пераможных рэляцыях падлукашысцкіх археолягаў, як яны нібыта нешта ў чарговы раз выкапалі, устаражытнілі і г.д. Калі ёсьць палітычны заказ на павелічэньне колькасьці ахвяраў нацызму (каб у чарговы раз укалоць Захад), то дзе гарантыя, што такога палітычнага заказу ня маюць раскопкі ў Крэве, над Менкай? Для кантэксту дадам, што раскопкі над Менкай і ў Крэве шчыльна пільнуюцца высокапастаўленымі лукашыстамі (Галоўчанка) або прыдворнымі ідэолягамі (Марзалюк, Дук). Ніякае незалежнае вэрыфікацыі яны ня маюць як і працы ў Трасьцянцы.
  • стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце, расстраляны ў Катыні
    12.08.2025
    Ну-ну , Дзядзька маёй мамы быў вывезены з сям'ёй у Чалябінск, ягоны сын (мамін стрыечны брат, вучыўся ў Віленскім унівэрсытэце) расстраляны ў Катыні. Дзядзька памёр там, тыя, хто выжыў пасьля вызваленьня, зьехалі ў Польшчу. У маміных бацькоў адабралі ўсё і загналі ў калгас. Па лініі бацькі ўсе «раскулачаны» і ў калгас. З суседзямі падобныя гісторыі (былі невялікія хутары 8-10 гектараў зямлі), цяпер там пустата, дзе кустоўем зарасло, дзе ўжо вырас лес, нейкая частка апрацоўваецца калгасам (землі вільготныя былі). Людзей няма, зямля, вызваленая ад людзей. Доўга стаялі сады і гумны (якія сталі калгаснымі), цяпер і гэтага няма… Гарадзенскае ваяводзтва 🏳️❤️🏳️
  • Лёлік з-пад Лімасола
    12.08.2025
    То бое яны ставяць пад сумнеў працу савецкіх гісторыкаў і пракурораў!??
    Нашчадкі хомо-савецікус не шануюць савецкую спадчыну?
    Гэтая лічба неяк падобная да лічбы беларусаў з'ехаўшых з сасуда стабільнасці ў апошнія гады? Ці будуць наступствы і адказнасць для тых, чыі дзеянні сталі чыннікам гэтага? пытаннечка!
  • Забівалі па нацыянальнай прыкмеце. Дзеля гэтага быў прыдуманы ярлык «нацдэм»
    12.08.2025
    Лёлік з-пад Лімасола, Пасля Другой сусьветнай вайны 10-мільённая Беларусь страціла каля 3-х мільёнаў сваіх жыхароў, аднак каля 2-х мільёнаў былі забітыя яшчэ да вайны органамі камуністычнага НКВД. У Беларусі фізычна зьнішчылі 90 адсоткаў усіх беларускіх пісьменьнікаў, забілі вучоных і мастакоў. (Трупа Трэцяга Беларускага Дзяржаўнага тэатру Ўладзіслава Галубка была арыштаваная ў поўным складзе. Амаль усе былі расстраляныя.) Забівалі па нацыянальнай прыкмеце. Дзеля гэтага быў прыдуманы ярлык «нацдэм» (гэта значыць — нацыянальны дэмакрат, хоць такой партыі не існавала). Гэты ярлык прыклейвалі да ўсіх беларусаў, якіх сталіністы плянавалі зьнішчыць. У нетрах НКВД была прыдуманая неіснуючая антыкамуністычная арганізацыя СВБ («саюз вызваленьня Беларусі»). Пад прыдуманы фантом энкавэдысты праводзілі арышты, вялі ўяўляемае сьледства, дапытвалі, катавалі, судзілі, потым ссылалі ў Маскоўскую імпэрыю і расстрэльвалі нявінных людзей. Пасля Рыскай змовы ў 1921 годзе Беларусь падзялілі між Польшчай і Маскоўскай імпэрыяй. Мяжу падзелу правялі непадалёк ад Менску. Існаваў таемны загад НКВД зьнішчаць усё беларускае насельніцтва ўздоўж мяжы. Маскоўскія акупанты хацелі зрабіць тут бязлюдную зону. Зьнішчэньне ажыцьцяўлялі памежныя войскі. Давераным асобам выдавалі вінтоўку і рыдлёўку. Калі такі салдат-памежнік сустракаў у бязлюдным месцы (на дарозе, у полі, у лесе) самотнага беларуса ці беларуску, ці дзіця, ён страляў чалавека, тут жа рыдлёўкай выкопваў яму і засыпаў труп. Такое было прадпісаньне. Людзі ў вёсках не так баяліся «чалавека з ружжом», як салдата з рыдлёўкай. (Гэтыя факты апублікаваныя ў беларускай прэсе ў пачатку 90-х гадоў.) У 30-х гадах на 95-99 адсоткаў (практычна цалкам) была зьнішчаная (сасланая і расстраляная) беларуская камуністычна-партыйная і савецкая адміністрацыя. Зьнішчалі нават дырэктарат і гаспадарчых кіраўнікоў. На пасады забітых адміністратараў і камуністычных начальнікаў-беларусаў дасылалі «маскавітаў» з Маскоўскай імпэрыі. «Маскавіты» 🇷🇺 (гэтак званыя «выдвіжэнцы») прыязджалі ў Беларусь, займалі вызваленыя пасады, атрымлівалі ільготы, маёмасьць, кватэры і першае, што яны рабілі — закрывалі беларускія школы, пераводзілі іх на «маскоўскую» мову, каб іх дзеці маглі вучыцца, не абцяжарваючы сябе вывучэньнем, як яны казалі, «нікому непатрэбнай» беларускай мовы. Такім чынам акупанты стваралі ў Беларусі «маскоўскамоўнае» насельніцтва. Этнацыд, лінгвацыд, мнемацыд і генацыд праводзіліся бальшавікамі адначасова.

    Зьнішчэньне беларусаў маскоўскім НКВД працягвалася і ў часы нямецкай акупацыі. У чэрвені 1941 года ў першыя дні вайны камуністы расстралялі ў турмах і на этапах тысячы зьняволеных. Толькі ў Берасьцейскай крэпасьці, дзе была страшная турма НКВД, усіх арыштаваных ліквідаваць не пасьпелі, частка зь іх разьбеглася. Тым часам вялікая група наглядчыкаў і функцыянэраў НКВД была заблакаваная ў крэпасьці немцамі. Яны сядзелі там каля месяца, пакуль не вымерлі. Гадоў праз 20 пасля вайны камуністы прыдумалі легенду пра «гераічную абарону» Берасьцейскай крэпасьці. Зьвяртае на сябе ўвагу той факт, што шырокі савецкі партызанскі рух быў арганізаваны толькі ў Беларусі і часткова — на этнічных беларускіх землях, якія былі ў складзе Маскоўскай імпэрыі (Смаленшчына, Браншчына). У акупаванай Маскоўскай імпэрыі партызанскага руху не было. Чаму? Ды таму, што працягваў дзейнічаць плян зьнішчэньня беларускай нацыі. Масква, выкарыстоўваючы органы НКВД, уцягнула масы цывільнага беларускага насельніцтва ў вайну супраць немцаў, і гэтым падставіла беларусаў пад нямецкі ўдар. Неабходная справа барацьбы зыходзіла з каварнай задумы і ажыцьцяўлялася подлымі мэтадамі. (Сталін хацеў атрымаць падвойную выгаду.) Энкавэдысты адмыслова каля беларускай вёскі забівалі немца або рабілі іншую правакацыю, каб выклікаць карную апэрацыю гітлераўцаў (якія звычайна спальвалі ўсю вёску, часьцей за ўсё — разам зь людзьмі). Такім чынам, дарэчы, у выніку адмысловай правакацыі бальшавіцкіх партызан была спаленая і вядомая Хатынь, якую камуністы потым у 70-х гадах разрэклямавалі на ўвесь сьвет як тыповую ахвяру фашыстоўскага зьверства. У выніку такой камуна-фашыстоўскай сумеснай «працы» ў Беларусі спалілі больш за 9 тысяч вёсак. Таму да канца вайны, у выніку адмысловай апэрацыі НКВД, многія беларускія камандзіры былі пасланыя на сьмерць, адхіленыя ад камандаваньня, забітыя і рэпрэсаваныя. Іх месцы займалі маскавіты, дасланыя з Масквы, і верныя энкавэдысты. Летам 1944 года, калі Чырвоная армія заняла Беларусь, маскавіты правялі мабілізацыю ў войска на беларускай тэрыторыі. Дзясяткі тысяч маладых беларускіх мужчын, амаль без падрыхтоўкі, кінулі на перадавую лінію фронту. Маскоўскія камандзіры падымалі іх у непатрэбныя атакі пад агонь нямецкіх кулямётаў, ня даўшы нават зброі ў рукі, ці зь вінтоўкамі, але без патронаў. Яны гінулі тысячамі, як трава пад касой. А тыя, што ўцякалі назад, траплялі пад кулі энкавэдысцкіх «заградатрадаў». Зрэшты, заградатрады стралялі і ў сьпіну. Так працягвалася зьнішчэньне беларусаў на вайне, рукамі немцаў і маскавітаў адначасова. Як казалі камуністы, «у барацьбе за савецкую радзіму». У 40-х гадах маскавіты вывезьлі ў Сыбір і там замучылі ўсіх лесьнікоў і гэтак званых «кулакоў» з Заходняй Беларусі. Вывозілі вагонамі, па разнарадках.
  • Маскоўскі генацыд
    12.08.2025
    Забівалі па нацыянальнай прыкмеце. » ,

    Этнацыд - знішчэнне народа, як нацыі,
    лінгвацыд - знішчэнне мовы народа,
    мнемацыд - сціранне памяці народу,
    генацыд - фізічнае знішчэнне народа, ці стварэнне ўмоваў для яго фізічнага вымірання.
  • Адкрыйце архівы КДБ
    12.08.2025
    Ахвяраў расейскага НКВД прыпісалі да ахвяраў нямецкіх нацыстаў.
  • Відэа распавядае пра злачынства ў вёсцы Дражна
    12.08.2025
    Адкрыйце архівы КДБ , Tak +1, лепшае відэа ў ЮТ на гэты конт, каго гісторыя цікавіць а не пра маскоўская прапаганда : Відэа распавядае пра злачынства ў вёсцы Дражна - 25 мірных жыхароў, былі забітыя ў 1943 г. партызанамі трох савецкіх ...https://www.youtube.com/watch?v=C6CQPHv4M34&t=9s
  • 1
    12.08.2025
    И устроили мусорный полигон на костях и теперь еще и мусороперерабатывающий завод, аминь.
  • ў ААН, ёсць (ў ААН) anti- каланіяльнае заканадаўства на гэты конт
    12.08.2025
    1, a пытанне былой (Беларускай) Смаленская губерні трэба вырашаць ў ААН, ёсць (ў ААН) anti- каланіяльнае заканадаўства на гэты конт, вось чым трэба Паз'няку да Офісам нашым ўсім займацца . і Лукашэнкі гэта будуць падтрымліваць , безумоўна па сваім зачынным каналам каму цікава : YouTube James Ker-Lindsay + Chagos Archipelago уся неабходная юр . база
  • Мх
    12.08.2025
    Беларусаў якраз і перасталі знішчаць ў 1941 годзе.
  • нацысцкія канцлягеры выкарыстоўваліся ў гэтай якасьці яшчэ пяць гадоў
    12.08.2025
    Мх, Чырвоная армія Маскоўскай імпэрыі «вызваліла» Асьвенцым, але бальшавіцкія лягеры яна ахоўвала да апошняга. Мала хто ведае, што нацысцкія канцлягеры выкарыстоўваліся ў гэтай якасьці яшчэ пяць гадоў. З самых вядомых — Бухенвальд і Заксэнгаўзен (спэцлягер № 2 і спэцлягер № 7, у бальшавіцкай тэрміналёгіі). З 1948 года спэцлягеры былі перападпарадкаваныя ГУЛАГу, у 1950-м ліквідаваныя. Але іх абсталяваньне не прапала: новыя дбайныя гаспадары вывезьлі і выкарысталі па прызначэньні ў лагерах Маскоўскай імпэрыі. Як вынікае з гэтага дакумэнта, у Бальшавіцкай імпэрыі былі вывезеныя разборныя драўляныя баракі, абсталяваньне кухняў і пральні, мэдычная маёмасьць. А таксама нейкія «вытворчыя мэханізмы» — што хаваецца пад гэтым злавесным азначэньнем, у дакумэнце не расшыфравана.
  • мясцовы2
    12.08.2025
    Тупейшая маніпуляцыя каб прыхаваць рэальную колькасць ахвяраў чырвоных каммуна-нацыстаў.
  • .
    12.08.2025
    Усе лічбы ахвяр - прыкладныя і ўмоўныя. Надзвычайная Дзяржаўная Камісія (ЧГК) запісвала прыкладную колькасць ахвяр па фізічных памерах ямін, памножаных на ўмоўны каэфіцыент.

    Лічба 546 тыс. - з дакументаў першых аглядаў ЧГК ліпеня 1944 г. У акт ЧГК, які быў падпісаны 13.08.1944 пасля ўдакладненых падлікаў, увайшла лічба 206.5 тыс.
    Такім чынам, зараз агучана не нейкая новая знаходка Генпракуратуры, а маніпуляцыя са старымі лічбамі: узялі папярэднія чарнавыя падлікі камісіі.

    Хто замінаў або замінае дакладна падлічыць косткі ў 34 ямах Благаўшчыны? (Яны састаўляюць большасць у абодвух падліках). Узяць ДНК на аналіз. Хаця б прыкладна можна было б падлічыць, а таксама і ідэнтыфікаваць некаторых ахвяр.
    Далей, вядома колькасць яўрэяў у мінскім гета, прыкладная колькасць эшалонаў, якія прывезлі яўрэяў Германіі, Аўстрыі, Чэхаславакіі, прыкладная колькасць грамадзян, прывезеных для знішчэння з мінскіх турмаў. Гэта таксама дае магчымасць зрабіць больш дакладныя падлікі.

    Для параўнання дадам, што падлікі па Курапатах таксама вельмі ўмоўныя і патрабуюць далейшых даследаванняў (не пры гэтай уладзе).

    Увогуле не разумею гэтае накруціць лічбы паболей і мерацца генацыдамі. Кожная ахвяра - згублены лёс, злачынства. Патрэбна ідэнтыфікацыя ахвяр (праз раскопкі, аналіз ДНК) - гэта павага памяці ахвяр і важная інфармацыя для іх сваякоў і нашчадкаў. Патрэбны даследаванні гісторыкаў, без палітызацыі.
  • Ну-ну
    12.08.2025
    ., таму што падлік дакладнае колькасьці ямаў у Благаўшчыне заканамерна вядзе да пытаньня «А хто там», «А адкуль яны» і г.д. Можна наткнуцца на непрыемную (для лукашыстаў) праўду, што гэта былі, як указваюць успаміны ды іншыя ўскосныя зьвесткі, аўстрыйскія габрэі. Нязручненька, праўда, для лукашысцкіх лямантаў пра «каждава фтарова» і «гинацыд биларускава народа»? Ня сьпішаш гэтыя ахвяры ў беларусы. Ну і да ўсяго таго лукашызм сам па сабе габрэяў ня любіць і шарахаецца ад іх ролі ў Другой сусьветнай як чорт ад ладану. Дастаткова згадаць, як яны скрозь зубы ставіліся да ўшанаваньня т.зв. Ямы.
  • .
    12.08.2025
    Тое вядома і яны самі пра тое ведаюць. Раскопкі ў Благаўшчыне і на тэрыторыі лагера паказалі шмат аўстрыйскіх і нямецкіх рэчаў. Сам мемарыял ў Благаўшчыне пабудаваны па ініцыятыве і за грошы Аўстрыі.
    Мясцовых таксама знішчалі (я вышэй пісаў, каго, не толькі яўрэяў).

    Наконт падлікаў з раскопкамі я памыліўся - забыў, што і ў Благаўшчыне немцы ў 1943 г. ўсіх выкапалі і спалілі. Таму варыянт з ДНК ужо немагчымы.
    Сучасныя падлікі даюць 23 тыс. дэпартаваных з Еўропы яўрэяў, 15 тыс. мінскіх яўрэяў, 3 тыс. грамадзянскіх з Полацка, каля 20 тыс. з запасам - на ахвяр мясцовых карных аперацый, пра якія мала падрабязнасцей. Усяго каля 60 тыс. (падлікі Герлаха).

    Вышэй пішуць пра ахвяр НКУС. Хаця і былі расказы пра тэрыторыю НКУС на гэтым месцы да вайны, пераблытаць ахвяр немагчыма. Хаця б таму, што ямы савецкіх і нямецкіх расстрэлаў адрозніваліся.
    Таму, паўтару, тут важныя погляд гісторыкаў і факты, а не палітызаваная экзальтацыя, якая прысутнічае і з боку часткі каментатараў.
  • Жвір
    12.08.2025
    Нешта ня чутна было, каб і пра Курапаты, пра месца злачынства іхных настаўнікаў,.. было запатрабавана "забясьпечыць давядзеньне да грамадскасці «поўнай і дакладнай інфармацыі»"...з доступам грамадзкасьці да архіўных зьвестак.
    Гэта востра патрэбна, інакш карціна генацыду беларускага народа застанецца не раскрытаю...

    ПС. І трэба б папярэдзіць, што дзеяньні цяперашняга рэжыму - гэта асобная, найноўшая старонка ў гісторыю генацыду/этнацыду беларусаў...
  • прыклад з маскоўскай імперскай прапаганды
    12.08.2025
    бяруць прыклад з маскоўскай імперскай прапаганды
  • Дзед
    12.08.2025
    6 мільёнаў ;)

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць