Грамадства1616

Цой прывёў да Багдановіча: японскі адвакат распавёў, як зацікавіўся беларускай культурай і вывучыў мову

Адвакат з Токіа Кен Сібата ў свой час настолькі зацікавіўся беларускай культурай, што нават пераклаў на японскую мову зборнік вершаў Максіма Багдановіча. Цяпер вывучае гісторыю беларускага права.

Кен Сібата. Тут і далей фота «Нашай Нівы»

Шлях Кена да беларушчыны быў цікавы і доўгі. А пачалося ўсё… з кліпаў на песні Віктара Цоя, на якія 16-гадовы японскі падлетак выпадкова трапіў, калі блукаў па бязмежных прасторах ютуба.

У японскіх школах як замежную звычайна вывучаюць англійскую, але Кен, які зацікавіўся творчасцю Цоя, вырашыў пайсці дадаткова на курсы рускай мовы.

— Канечне, гэта было вельмі цяжка — бо кірыліца для мяне была незнаёмай. Граматыка неймаверна складаная. Але мне было цікава.

Потым Кен паступіў ва ўніверсітэт у Токіа на кафедру рускай філалогіі. Адначасова вывучаў шмат розных моў — лацінскую, ісландскую, царкоўнаславянскую…

— Але гэта было даўно, тыя мовы я ўжо амаль не памятаю. Цяпер, акрамя роднай, я разумею беларускую, рускую, крыху англійскую і літоўскую.

Кен паспеў павучыцца год у Мінску — было тое 12 гадоў таму. Ён кажа, проста праглядаў спіс універсітэтаў, якія мелі сувязі з яго ўніверсітэтам, і знайшоў там БДУ. У выніку ў 2013 годзе хлопец апынуўся ў Беларусі — вучыўся на філфаку.

— Мінск мне спадабаўся — невялікі, спакойны і прыгожы горад. Там можна адчуваць прыроду. Я любіў шпацыраваць па сталіцы.

Перад тым, як ляцець на іншы край свету, Кен чытаў пра Беларусь. Прызнаецца, больш за ўсё яго здзівіла інфармацыя, што ў краіне амаль ніхто не размаўляе па-беларуску. Паверыць у тое, што сітуацыя з мовай настолькі складаная, японцу было цяжка.

Падчас вучобы ў Мінску, хлопец пачаў вывучаць беларускую. Матывацыя была вельмі простая: хацелася ведаць дзяржаўную мову Беларусі.

— Калі я пачаў вывучаць беларускую мову, то зразумеў: гісторыя пра тое, што на ёй зусім ніхто не размаўляе, гэта праўда не на 100%. Ёсць суполка беларускамоўных людзей, ва ўніверсітэце людзі разумелі па-беларуску. Я адразу захапіўся прыгажосцю гэтай мовы.

Вывучаць беларускую Кену было таксама не вельмі проста — выкладчыца акрамя беларускай ведала толькі рускую, то-бок японцу трэба было вывучаць адну замежную мову праз іншую замежную (якую ён таксама ў той час ведаў не ідэальна). Таму першы час на занятках не разумеў увогуле нічога. Але справіўся ён выдатна — нават праз столькі гадоў размаўляе даволі добра.

Паміж беларусамі і японцамі Кен бачыць больш падабенстваў, чым адрозненняў:

— І японцы, і беларусы вельмі спакойныя людзі — у адрозненне, напрыклад, ад кітайцаў ды расіян.

А яшчэ ў Беларусі Кен палюбіў дранікі. Кажа, нават калі прыязджае ў Літву, амаль штодня замаўляе іх.

Некалькі гадоў таму Кен выпусціў пераклад вершаў Максіма Багдановіча на японскую мову.

Захоўваць мову, калі не карыстаешся ёй штодзень, — задачка не вельмі простая. Але Кен спрабуе не губляць навыкі.

— Канечне, у Токіа ў мяне не шмат магчымасцяў размаўляць на замежных мовах. Рускай я магу крыху карыстацца на працы. У мяне ёсць толькі адна знаёмая, якая ведае беларускую — гэта мая былая выкладчыца рускай мовы. Калі я вярнуўся з вучобы ў Мінску, настаўніца распавяла, што яна сама з Беларусі. Цяпер, калі мы сустракаемся з ёй, то карыстаемся выключна беларускай мовай. Гэта вось мой адзіны шанец паразмаўляць у Японіі па-беларуску.

У Вільні Кен запланаваў творчую сустрэчу з беларусамі, а таксама паразмаўляў па-беларуску пра жыццё ў Японіі з дзецьмі.

Дарэчы, менавіта на сустрэчы ён даведаўся, што нядаўна ў Беларусі забаранілі кнігу японскага пісьменніка Юкіа Місімы «Жыццё на продаж».

— Юкіа Місіма пісаў творы, якія мелі нацыяналістычны смак. Ён сапраўды з’яўляўся нацыяналістам і імперыялістам. Складана ацэньваць яго творчасць, бо ў пасляваеннай Японіі было забаронена распаўсюджваць такія ідэі. Але ж асабіста мне яго творчасць падабаецца, і, здаецца, большасці японскіх чытачоў таксама.

Каментары16

  • Сяржук Каляда
    11.08.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Типок Вагнерок
    11.08.2025
    Цой должен был привести тебя к Вагнеру, самурай.
  • Чудеса зашквара мовы
    11.08.2025
    Сонейка, оправдания? Перед кем я должен оправдываться? Вы судья? Нет. А с чего тогда обвинительный уклон?

Цяпер чытаюць

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця4

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніца місіі дэмсіл: За Украіну загінула каля ста беларускіх добраахвотнікаў21

Літоўскія фуры праз мяжу ўсё яшчэ не едуць3

Грошы ў Беларусь вязуць фурамі. Як дальнабоі і не толькі напаўняюць краіну валютай17

Крупко расказаў пра планы па будаўніцтве дняпроўскіх каналаў, колькі гэта будзе каштаваць і ў чым галоўная праблема9

Гродзенскаму бізнэсмену, медыку па адукацыі, прысудзілі рэальны тэрмін за палітыку

Начальнік штаба «Хезбалы» забіты ў выніку ізраільскага ўдару па Бейруце

Кірыл Дзмітрыеў: хто гэты банкір, які стаў нечаканым пасланнікам Пуціна ў Вашынгтоне і суаўтарам мірнага плана Трампа12

На паперы высаджана 400 кустоў, на месцы — ніводнага. Сілавікі ўзяліся за азеляненне ў гарадах8

Дзяржсакратар ЗША Марка Рубіа: У амерыканскі мірны план унясуць змены23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця4

Над шэрым кардыналам Нацбанка згусціліся хмары? Затрымалі яго сябра, былога выканаўчага дырэктара Банка развіцця

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць