Свет88

У Хельсінкі ўжо год не было ДТЗ са смяротным вынікам. Як такога дабіліся?

За апошнія 12 месяцаў у сталіцы Фінляндыі Хельсінкі не зафіксавалі ніводнага смяротнага выпадку на дарогах. Паводле інфармацыі гарадскіх улад і паліцыі, апошняя смерць у выніку ДТЗ тут адбылася ў ліпені 2024 года. Гэтая сітуацыя лічыцца выключнай, і такі поспех звязваюць з некалькімі фактарамі, піша yle.fi.

На вуліцы Хельсінкі. Фота: Wikimedia Commons

Адзін з галоўных фактараў — зніжэнне хуткасных абмежаванняў. Больш за палову вуліц у горадзе цяпер маюць ліміт 30 км/г, у той час як 50 гадоў таму гэта было 50 км/г. Асаблівае значэнне надаецца бяспецы дзяцей: хуткасць каля школ таксама будзе зніжаная да 30 км/г з пачаткам новага навучальнага года.

У горадзе значна палепшылі пешаходную і роварную інфраструктуру, зрабілі больш бяспечнымі скрыжаванні і пешаходныя пераходы. Актыўна выкарыстоўваюцца аўтаматычныя камеры і іншыя сродкі кантролю, а таксама ўзмоцнена супрацоўніцтва з дарожнай паліцыяй.

Развітая сістэма грамадскага транспарту зніжае патрэбу ў аўтамабілях, што таксама ўплывае на змяншэнне колькасці аварый. Акрамя таго, сучасныя тэхналогіі зрабілі транспартныя сродкі больш бяспечнымі.

Гэта частка доўгатэрміновай стратэгіі бяспекі дарожнага руху на 2022—2026 гады, якая скіравана на абарону найбольш уразлівых удзельнікаў руху — дзяцей, моладзі, пешаходаў і раварыстаў. Вялікая ўвага адводзіцца збору і аналізу адпаведных даных.

У параўнанні з канцом 1980-х, калі ў Хельсінкі было каля 1000 аварый з траўмамі штогод і да 30 смяротных выпадкаў, у апошні год такіх аварый было толькі 277.

Як сцвярджае гарадскі інжынер Роні Утрыайнен, поспех стаў магчымы дзякуючы супольным намаганням усіх удзельнікаў дарожнага руху. Адзначаецца таксама, што электрасамакаты сталі новым выклікам, але за апошнія пяць гадоў для іх таксама распрацавалі адпаведныя рашэнні.

Хельсінкі прытрымліваюцца стратэгіі ЕС Vision Zero — дасягненне нулявога ўзроўню смяротнасці на дарогах да 2050 года. У горадзе лічаць, што гэтая мэта павінна ўплываць на ўсе рашэнні, якія прымаюцца ў сферы транспарту і бяспекі.

Каментары8

  • .
    31.07.2025
    > Больш за палову вуліц у горадзе цяпер маюць ліміт 30 км/г
    У той час як у Беларусі дагэтуль: будаваць у гарадах шырокія шматпалосныя хуткасныя трасы з развязкамі.
  • -
    31.07.2025
    ., а як жа, навошта ехаць у метро ці на іншых сродках транспарту, калі можна сваім карчом капціць паветра без тэхагляду.
    У Фінляндыі тачкі танныя, але абладаюцца падаткам, дарагой страхоўкаю, а без тэхагляду доўга не пакатаешся.
  • вось
    01.08.2025
    -, а навошта цябе увогуле кудысці ездзіці і капціць? Сядзі на канапе і не скачы - дыхай паменей каб зберагчэ экалогію. Дарэчы, калі аўтамабільны рух увогуле забараніць - ДТЗ увогуле знікнуць. Геніяльнае чухонскае вырашэнне праблем.

Цяпер чытаюць

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?2

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы3

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў14

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле11

Чаму Мінск пастаянна падтапляе і ці можна з гэтым нешта зрабіць? Спецыяліст адказаў12

Беларускую алімпійскую чэмпіёнку ў Расіі падманулі махляры13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?2

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць