Усяго патроху1212

Чаму Мінск пастаянна падтапляе і ці можна з гэтым нешта зрабіць? Спецыяліст адказаў

Апошнія тыдні праз залевы беларускую сталіцу затапляе ледзь не штодня. Галоўны інжынер «Гаррамліўнесцёку» Аляксей Фільчанкоў патлумачыў, чаму праблему немагчыма вырашыць канчаткова.

Як пішуць «Мінск-Навіны», пад Мінскам размяшчаецца вялікая сетка ліўневай каналізацыі працягласцю 2125,9 км. Па словах Фільчанкова, пры праектаванні калектары робяць з трайным запасам. Але пры пастаянных і моцных летніх дажджах іх аб'ёму ўсё роўна не хапае, а анамальнае лета 2025 года стварыла вялікую нагрузку на каналізацыю. 

«Для ліпеня месячная норма ападкаў разлічаная на аснове шматгадовых назіранняў і вызначаная на ўзроўні 98 мм на 1 кв. м. Але здаралася, што яе палова выпадала за некалькі гадзін ці нават дзясяткаў хвілін», — наракае спецыяліст. 

Таксама ён патлумачыў, чаму калектары не даюць рады залевам. Фільчанкаў кажа, што пры моцным патоку вада не паспявае трапляць у дажджапрыёмнікі і цячэ ў нізіннае месца. Адсюль і рэгулярныя падтапленні вуліц.

У тэорыі праблему можа вырашыць падземная сетка даўжынёй амаль 20 км і дыяметрам 6 м. Гэта супастаўна з танэлем метро. 

«З улікам шчыльнасці заляганняў усіх інжынерных сетак і існуючай забудовы гэтага горад не пацягне. Таксама гэта немэтатазгодна. Моцныя дажджы маюць непрадказальны характар, і адгадаць, дзе, у якім аб'ёме і на якой тэрыторыі яны пройдуць, немагчыма», — растлумачыў Фільчанкоў.

У арганізацый, якія займаюцца каналізацыяй ёсць карты месцаў частых падтапленняў, і за 5 гадоў іх колькасць знізілася са 150 да 100. Цяпер ідзе будаўніцтва калектара да ачышчальных збудаванняў вёскі Яркава, таксама працягваецца ўзвядзенне трох аварыйных трубаправодаў у раёне вуліц Ванеева, Васняцова і Пляханава і рыхтуюцца праекты па аналагічных збудаваннях у Маскоўскім і ў Фрунзенскім раёнах.

Каментары12

  • Пытаньне да спэцыяліста
    03.08.2025
    Кожны год, кожнае лета ў навінах чытаем: сёньня выпала месячная норма ападкаў. Калі гэтыя месячныя нормы ўсё маё жыцьцё выпадаюць за адзін дзень кожнае лета, дык мо варта будаваць ліўневыя калектары так, каб яны маглі прыняць за адзін дзень месячную норму ападкаў?
  • Сантэхнік
    03.08.2025
    jfk, ачышсіцеся ад Драздоў і праблемы з залевамі ня будзе. Тэкля ня брэша, яна точна знаіць, вунь у Грышы тожэ дах ехаў, як прагнала старшыню сельсавета і дах адразу перастаў коўзацца
  • Влад
    03.08.2025
    Проблема будет только усугубляться ибо городские власти превратили Минск в Шанхай бесконечным уплотнением. Площадь открытого грунта сокращается, а площадь водосбора ( крыш и асфальта) увеличивается.

Цяпер чытаюць

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць14

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць

Усе навіны →
Усе навіны

«Лідскае піва» выдала настольны каляндар на беларускай мове3

Яўгена Булку абвінавачваюць у махлярстве ў Дубаі на $1 мільён. А ён кажа, што сам пацярпелы16

Пуцін: Баявыя дзеянні спыняцца, калі УСУ пакінуць свае пазіцыі12

Кіраўнік Памежнай службы Літвы: Праблему паветраных шароў з Беларусі занадта раздзімаюць7

Мінчанка: «Жыроўка прыйшла на 240 рублёў, хоць я працую. Аказалася, гэта з-за кватаранта»13

Паміж Гродна і Гомелем будзе хадзіць прамы аўтобус. Працягласць маршруту — 600 км

Лукашэнка: Усе згодны на перамовы ў Беларусі, акрамя Зяленскага9

Палітолагу Суздальцаву вынеслі ў Расіі прысуд за «паклёп» на Лукашэнку8

Школы перайшлі на новае меню. Што дзецям падабаецца больш за ўсё?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць14

Польскі блогер наведаў Беларусь — некаторыя яго высновы вас здзівяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць