Грамадства66

Даведаліся, як справы ў Рыгора Кастусёва — ёсць добрыя навіны

Рыгор Кастусеў, былы старшыня БНФ, выйшаў на волю мінулым летам. За 2024 год ён перажыў тры аперацыі па анкалагічнай хваробе. Сябры палітыка расказалі «Нашай Ніве», як ён сябе адчувае.

Рыгор Кастусёў быў кандыдатам у прэзідэнты ў 2010 годзе

Як нам расказалі, Рыгор не аднойчы згадваў, што ў параўнанні з апошнім годам перад вызваленнем цяпер адчувае сябе вельмі добра. Дапамаглі і некалькі аперацый, апошнія з якіх прайшлі ў лістападзе і снежні 2024 года, і лячэнне ў санаторыі.

Апошнія сем месяцаў Кастусёў знаходзіцца пад наглядам дактароў. Кажуць, што прэтэнзій да іх няма — маўляў, стараюцца рабіць усё магчымае. 

Нядаўна Рыгор быў на кансультацыі ў Бараўлянах, праз пару тыдняў давядзецца туды вяртацца са зробленым у Шклове УГД. Правядуць абследаванне, па яго выніках, магчыма, спатрэбіцца яшчэ адна аперацыя, але пакуль гэта яшчэ пад пытаннем.

Як сведчаць дактары, «па выніках лячэння прыкметы анкалогіі не назіраюцца».

Рыгора Кастусёва арыштавалі 12 красавіка 2021 года. Палітыку прысудзілі 10 гадоў зняволення па абвінавачванні ў «змове з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам» (арт. 357 КК). 3 ліпеня 2024 года Кастусёў выйшаў на волю па памілаванні.

За кратамі ў мужчыны знайшлі анкалагічную хваробу. Нягледзячы на гэта, яму ўзмацнілі пакаранне — змясцілі яго ў памяшканне камернага тыпу, а пазней і ў крытую турму. У красавіку 2024-га, калі Кастусёў яшчэ быў за кратамі, яму зрабілі аперацыю. Пасля вызвалення, у лістападзе і снежні 2024-га, давялося перажыць яшчэ дзве аперацыі.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары6

  • Чавус
    19.07.2025
    Паважанаму Рыгору Кастусёву - здароўя і добрых сяброў. І сямейнага ладу абавязкова!
  • Педро
    19.07.2025
    Наконец-то, дед здоров?
  • Альгерд
    19.07.2025
    Выздоравливайте спадар Рыгор.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць