Грамадства1111

Дачка Надзеі Ермаковай пастаўляе рыбу ў калоніі, бальніцы і сілавікам

Рыбная кампанія малодшай дачкі экс-кіраўніцы Нацбанка Надзеі Ермаковай зарабляе мільёны рублёў на пастаўках рыбы ў лякарні, калоніі, СІЗА і вайсковыя часці, піша «Бюро».

Надзея Ермакова. Фота: БелТА

Дачка Ермаковай Юлія Кухарэнка (у дзявоцтве Ермакова) разам з мужам Аляксандрам Кухарэнкам сумесна валодаюць кампаніяй «Белае мора». Фірма — імпарцёр рыбы і морапрадуктаў у Беларусь.

Дачцэ Ермаковай належыць 15% долі, яе мужу — 34%. Астатняя доля ў грамадзяніна Расіі і свёкра Юліі — Юрыя Кухарэнкі.

«Бюро» вывучыла тэндары кампаніі і даведалася, што фірма сям’і Кухарэнка актыўна пастаўляе рыбу і іншую замарожаную прадукцыю ў папраўчыя калоніі, СІЗА, абласныя, гарадскія і раённыя бальніцы, дамы-інтэрнаты, вайсковыя часткі, памежнаму камітэту і іншым установам. 

Толькі за шэсць месяцаў 2025 года «Белае мора» паставіла прадукцыі на суму звыш трох мільёнаў рублёў. Самыя буйныя закупы належалі Дзяржаўнаму памежнаму камітэту — на 875 тысяч рублёў, Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС (гэта СІЗА, калоніі і іншыя тыпы папраўчых устаноў) — на 952 тысячы рублёў, Галоўнаму ўпраўленню камандуючага ўнутраных войскаў МУС РБ — на 679 тысяч рублёў.

У 2024 годзе выручка кампаніі склала 75 мільёнаў рублёў, а чысты прыбытак 1,4 мільёна. У 2024 годзе ў «Белага мора» каля тысячы разнастайных паставак дзяржаўным арганізацыям.

Раней «Люстэрка» сумесна з BelPol расказвала пра маёмасць сям’і Юліі Кухарэнкі. Ва ўласнасці ў Юліі і яе мужа Аляксандра шэраг дарагой нерухомасці ў Мінску. Дачка Ермаковай прапісаная ў цэнтры Мінска — у чатырохпакаёвай кватэры ў ЖК «Славянскі квартал». Паводле дамовы дарэння яе ўладальнікам лічыўся старэйшы сын шлюбнай пары — Міхаіл, цяпер яму 14 гадоў. На імя Юліі былі зарэгістраваныя дзве аднапакаёвыя кватэры ў доме 2017 года пабудовы на вуліцы Грыбаедава.

Аляксандр Кухарэнка валодае мінскай кватэрай на вуліцы Жукоўскага. Яшчэ на яго зарэгістраваны зямельны ўчастак для будаўніцтва і абслугоўвання жылога дома ў вёсцы Дзічкі (гэта недалёка ад Заслаўскага вадасховішча і за 20 км ад МКАД). Таксама на мужчыну зарэгістраваныя два адміністрацыйныя памяшканні.

Каментары11

  • Мафія
    15.07.2025
    хамса, Усё даходзіць, не хвалюйцеся ) Але факт карупцыі гэта не адмяняе.
  • хамса
    15.07.2025
    Мафія, да мяне рыба не дайшла. дайшлі толькі нейкія рыбныя катлеты з незразумелым % рыбы ў іх
  • Санкцыі
    15.07.2025
    Ну і дзе санкцыі на гэтую сямейку?

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць