Грамадства44

Шаметавец: Пасля знікнення ні Мельнікава, ні ад яе імя на «Кіберпартызанаў» не выходзілі. Яна не мае чым нас шантажаваць

Прадстаўніца ініцыятывы «Кіберпартызаны» Юліяна Шаметавец расказала Радыё Свабода, да якой інфармацыі мела доступ зніклая Анжаліка Мельнікава.

Анжаліка Мельнікава

— «Кіберпартызаны» знаходзіліся ў дзелавых адносінах са спікеркай Каардынацыйнай Рады Анжалікай Мельнікавай. Цяпер з'явілася шмат інфармацыі пра тое, што яна была звязаная з беларускімі спецслужбамі. Ці магла далікатная інфармацыя пра вас уцячы праз яе беларускім спецслужбам, ці маглі яны праз яе маніпуляваць вамі?

— Мы ад самага пачатку будавалі нашы адносіны з Анжалікай, як і з іншымі людзьмі, такім чынам, каб ніякая адчувальная інфармацыя не трапляла да нашых суразмоўцаў. І таму маніпуляваць проста не было чым. Яна ведала толькі публічных асобаў нашай ініцыятывы, такіх, як я. Ніякіх кантактаў з нашымі хакерамі, з нашымі супрацоўнікамі, якія ажыццяўляюць практычную дзейнасць ініцыятывы. Яна не ведала, ані планаў ані стратэгій нашых дзеянняў. Яна займалася некаторымі бюракратычнымі пытаннямі, складаннем дамоваў, працай па бухгалтарскіх праблемах.

Дарэчы, пасля яе знікнення на нас ні яна сама, ні ад яе імя, не выходзілі. Нічым з таго, што яна ведала, нас немагчыма шантажаваць ці намі маніпуляваць.

Непрыемная сітуацыя, але мы заўсёды сыходзім з таго, што чалавека могуць завербаваць і з улікам гэтага мы выбудоўваем камунікацыю. Але калі ні з кім ні пра што не размаўляць, а толькі сядзець на канапе, дык тады наогул ніякай працы не будзе.

— Ці не спрабавала Анжаліка ў вас атрымаць нейкую інфармацыю? І ці не прапаноўвала нейкія аперацыі, якія варта было б правесці ў Беларусі?

— Не, ніякія праекты ў Беларусі яна зрабіць не прапаноўвала. У яе былі ідэі, як можна нешта прасоўваць у медыя, як знайсці донараў, але і пра гэта гутаркі былі ў досыць агульным плане. У нас з ёй былі даволі добрыя адносіны. Але яна нічога ў мяне не пыталася і пра маё жыццё ў ЗША, пра маю сям’ю. Па ідэі, калі яна працавала супраць нас, дык мусіла пра нешта практычнае пытацца. Але не пыталася.

Каментары4

  • Куды знік Шчыгельскі?
    05.07.2025
    Мельнікава знікла. А чаму ніхто не заўважае, што адначасова знік з радараў Дзмітры Шчыгельскі?
  • Мельнікава aka Шчыгельскі aka Акабчык маленькі?
    05.07.2025
    Куды знік Шчыгельскі?, Яшчэ Акабчык маленькі. Думаеце, што гэта адзін і той самы чалавек?
  • Чепуха
    05.07.2025
    Много чего, друг Горацио, вы бы ещё про столоверчение вспомнили... Тоже метод добычи информации...
    А ещё можно использовать гадание на картах таро, гороскопы и нумерологию. Инфа 💯

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць