Эканоміка22

Бізнэсмен Юрый Гурскі страціў кантроль над кампаніяй Flo Health

Юрый Гурскі, адзін з самых вядомых венчурных інвестараў Беларусі, страціў кантроль над адным з галоўных сваіх бізнэс-актываў — кампаніяй Flo Health Group, распрацоўшчыкам папулярнага дадатку для жаночага здароўя Flo. Як паведамляе выданне «Белорусы и рынок», гэта стала вядома з гадавога фінансавага дакладу брытанскай часткі кампаніі — Flo Health UK.

Юрый Гурскі. Фота: forbes.ru

Да жніўня 2024 года кантроль над Flo Health належаў кампаніі Palta Group, зарэгістраванай на Кайманавых астравах, асноўным уладальнікам якой з’яўляецца Гурскі.

Аднак у жніўні Flo Health прыцягнула каля 230 мільёнаў даляраў інвестыцый пад кіраўніцтвам фонду General Atlantic, і пасля здзелкі доля Palta Group значна зменшылася. Кампанія страціла большасць галасоў і ўжо не з’яўляецца канчатковым уладальнікам.

У 2024 годзе выручка Flo Health UK вырасла на 51% і склала 168,2 мільёна даляраў, а страты да падаткаабкладання скараціліся на 12% (да 21,8 мільёна). Найбуйнейшым рынкам для Flo сталі ЗША, дзе выручка павялічылася з 59,8 мільёна да 86,8 мільёна даляраў. У топ-5 таксама ўвайшлі: Вялікабрытанія (17,4 мільёна), Аўстралія (9,6 мільёна), Канада (7,4 мільёна) і Германія (7,2 мільёна).

Дарэчы, дырэктарам Flo Health UK з’яўляецца Дзмітрый Гурскі, брат Юрыя.

У 2024 годзе Юрый Гурскі займаў 30-е месца ў спісе 100 найпаспяховейшых бізнэсменаў Беларусі. Аднак цяпер ягоныя пазіцыі могуць аслабіцца не толькі праз страту Flo Health, але і праз асабістыя праблемы — ён удзельнічае ў складаным разводзе з новай жонкай. Раней, у 2020 годзе, яго першая жонка, Ірына Гурская, была забітая ў сваім доме на Кіпры падчас нападу. Злачынца, грамадзянін Літвы, быў затрыманы і асуджаны на 22 гады.

Каментары2

  • Прадаў частку
    02.07.2025
    Даход яго ад гэтага толькі павялічыўся. Лепш 0.1% ад гугла, чым 100% рагоў і капытаў.
  • Максим Дизайнер
    02.07.2025
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць