Здароўе

Фэйсфітнэс і ніткі для падцяжкі твару не працуюць — пластычны хірург тлумачыць чаму

Часам папулярныя працэдуры могуць мець адваротны эфект.

Ілюстрацыйнае фота: Elina Fairytale / pexels.com

Ці працуе фэйсфітнэс

Пластычны хірург Ігар Мішута кажа, што фэйсфітнэс працуе ў адмоўны бок: спрыяе з'яўленню новых маршчын.

«Мімічныя мышцы не трэба трэніраваць, яны вельмі тоненькія і ўвесь час працуюць, калі мы смяёмся, размаўляем. Наадварот, часам іх актыўнасць абмяжоўваюць з дапамогай батулінатэрапіі. Мімічная мышца адным канцом заўсёды ўплятаецца ў скуру: чым больш робім практыкаванняў, тым больш скарачаем скуру і атрымліваем новыя маршчыны», — кажа ён у інтэрв'ю sb.by.

Ніткі для падцяжкі эфектыўныя?

Не. Пластычны хірург тлумачыць: для таго каб нітка працавала, яна павінна быць жорстка зафіксавана.

«Напрыклад, калі мы робім хірургічны ліфтінг, швы фіксуем да нерухомых звязак, якія не мяняюцца з цягам жыцця. А нітка, як правіла, гэта структура, якая знаходзіцца ў падскурна-тлушчавай клятчатцы. І жорсткай фіксацыі ў яе няма. Таму вынік падабаецца ўсім два тыдні, пакуль трымаецца ацёк. А потым большасць пацыентаў адзначаюць, што ніякага эфекту няма».

Ніткі можна разглядаць як армаванне твару. Напрыклад, калі зрабілі ультрагукавы SMAS-ліфтынг і праз пэўны час паставілі ніткі, каб яны ўтварылі сетку, якая пару гадоў падтрымлівае тканкі.

Самая папулярная і эфектыўная аперацыя па амаладжэнні

Самая папулярная аперацыя, па словах Ігара Мішуты, — гэта эндаскапічны ліфтынг (з мінімальнымі разрэзамі валасістай часткі галавы). Тканкі, якія апусціліся, падымаюць туды, куды неабходна.

«Гэта вельмі папулярная аперацыя ў пацыентаў, выконваю яе як мінімум 3-4 разы на тыдзень. Але калі бачым значныя лішкі скуры твару і шыі, такое ўмяшанне не падыдзе: гэта паказчык, што трэба працаваць больш шырока, ужыўшы кругавую падцяжку твару», — адзначае хірург.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп прыгразіў Канадзе 100% мытамі і назваў Карні «губернатарам»4

У Мінеапалісе супрацоўнікі іміграцыйнай службы ЗША зноў забілі чалавека пры затрыманні23

«Герань-5». Каб зламаць украінскую СПА, Расія нарошчвае хуткасць дронаў1

НАТА плануе стварыць на мяжы з Беларуссю бязлюдную зону з робатамі і дронамі11

40‑гадовага мінчука, які паехаў у Табары і прапаў, знайшлі загінулым

Кітайцы прарэкламавалі, як хвацка іх электракар сам скідае з сябе снег. Беларусы праверылі2

У Дзяржынскім раёне кот уратаваў гаспадыню падчас пажару6

Падчас сустрэчы ў ААЭ ніякіх кампрамісаў дасягнута не было3

У Рэчыцкім раёне будуюць буйны вайсковы палігон

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў14

Ціханоўская і Зяленскі ўпершыню правялі сустрэчу. Зяленскі запрасіў Святлану ў Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць