Свет

Будучыня Ірана: тры сцэнары пасля магчымага краху рэжыму мулаў

Мільёны іранцаў мараць пра дэмакратычную будучыню сваёй краіны, але ці рэальны такі сцэнар? Эксперты аналізуюць магчымыя шляхі развіцця падзей у Іране на фоне ваеннага канфлікту і ўнутранай нестабільнасці.

Іранскія ваеннаслужачыя розных радоў войскаў на парадзе з нагода Дня арміі. 18 красавіка 2025 года. Фота: Majid Saeedi / Getty Images

На фоне вайны з Ізраілем Іран апынуўся на мяжы глыбокага крызісу. У краіне пануе паніка, дзясяткі тысяч людзей уцякаюць з Тэгерана, а кіраўніцтва Ісламскай Рэспублікі хаваецца ў бункерах. Ізраіль, падтрыманы ЗША, наносіць удары па ваенных і эканамічных аб’ектах, і ніхто не можа сказаць дакладна, ці перажыве цяперашні рэжым гэты канфлікт.

На фоне ізраільскіх атак і заклікаў ЗША да безумоўнай капітуляцыі, Тэгеран спрабуе аднавіць перамовы пра ядзерную праграму, каб хоць як спыніць эскалацыю. Але сітуацыя ўнутры краіны пагаршаецца: улады зноў адключаюць інтэрнэт, спрабуюць забараніць WhatsApp, а сілавікі патрулююць вуліцы і затрымліваюць усіх, хто выходзіць на вуліцу пасля наступлення цемры.

Нягледзячы на заклікі рэжыму да адзінства, апазіцыя не падтрымлівае яго. Рэза Пехлеві, сын апошняга шаха, які быў скінуты ў 1979 годзе, лічыць крах рэжыму непазбежным. Але ці сапраўды гэта так? І калі так, то што прыйдзе яму на змену? Аналітыкі, з якімі пагаварылі журналісты Tagesspiegel, вылучаюць тры галоўныя сцэнарыі.

Дэманстрацыя іранскіх эмігрантаў у Рыме з партрэтамі Рэзы Пехлеві. Фота: Andrea Ronchini/NurPhoto via Getty Images

1. Вайсковая дыктатура

Калі кіраўнік дзяржавы аятала Хамейні будзе забіты або вымушаны пакінуць уладу, гэта можа прывесці да глыбокага крызісу ўнутры палітычнай эліты. З высокай верагоднасцю кантроль у свае рукі возьме Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) — самая арганізаваная і ўзброеная структура ў краіне.

Па словах іраніста Армана Махмудзіяна (Arman Mahmoudian) з Універсітэта Паўднёвай Фларыды, менавіта гвардыя мае ўсе неабходныя рычагі для захопу ўлады: армію, уплыў у эканоміцы, сеткі ўплыву ва ўладзе і рэгіёнах. Такая дыктатура, магчыма, будзе менш ісламісцкай, але больш нацыяналістычнай і, безумоўна, не менш рэпрэсіўнай.

Даследчыца Сара Базубандзі (Sara Bazoobandi) з Нямецкага інстытута глабальных і рэгіянальных даследаванняў дадае: нават калі частка камандзіраў КВІР ужо забітая ізраільскімі ўдарамі, тыя, хто выжыў, могуць выкарыстаць крызіс як падставу для ваеннага перавароту, заяўляючы, што толькі яны здольныя абараніць краіну ад «ворагаў звонку».

Аднак вайсковая дыктатура можа ўзмацніць канфрантацыю з Захадам. Новы рэжым можа зрабіць выснову, што для стрымлівання будучых агрэсій патрэбна ядзерная зброя, што пагоршыць дыпламатычныя адносіны і можа прывесці да шырокага рэгіянальнага канфлікту.

2. Хаос і грамадзянская вайна

Для большасці іранцаў відавочна адно: пераход да свабоднага Ірана можа быць паспяховым толькі ў тым выпадку, калі ён будзе фарміравацца знутры. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Наргіс Махамадзі нядаўна заявіла, што дэмакратыю і грамадзянскія правы нельга навязваць з дапамогай гвалту і вайны.

Наргіз Махамадзі. Фота: Reihane Taravati / AFP via Getty Images

Сара Базубандзі адзначае, што ў выпадку краху цяперашняга рэжыму розныя групоўкі могуць пачаць барацьбу за ўладу, як гэта адбылося ў Лівіі пасля звяржэння Кадафі ў 2011 годзе. У Іране, як і ў Лівіі, дзесяцігоддзі аўтарытарнага кіравання знішчылі арганізаваную палітычную апазіцыю, што ўскладняе стварэнне стабільнай дзяржавы пасля падзення рэжыму.

Аналітык Дэвід Джалілванд (David Jalilvand) звяртае ўвагу на інтарэсы Ізраіля ў гэтым кантэксце. Паводле яго слоў, Ізраіль можа імкнуцца да значнага знішчэння ваеннага патэнцыялу Ірана, падобна да таго, што адбылося ў Сірыі пасля звяржэння Асада. Гэта можа суправаджацца спробай наўмысна дэстабілізаваць грамадскі парадак, падобна дзеянням, прадпрынятым Ізраілем падчас вайны ў Газе.

«Аслаблены, нестабільны Іран, верагодна, будзе найбольш жаданым сцэнарыем для Ізраіля ў параўнанні з цяперашнім статус-кво», — адзначае Джалілванд.

Аднак досвед Ірака, Афганістана і Лівіі паказвае, што крах рэжыму, выкліканы знешнімі ваеннымі сродкамі, рэдка прыводзіць да дэмакратыі.

3. Дэмакратычная будучыня

Самы жаданы сцэнарый для мільёнаў іранцаў — гэта пераход да дэмакратыі. Аднак няма ні аднароднага апазіцыйнага руху, ні лідара, якога ўсе прызнавалі б. Палітычныя сілы і групы адрозніваюцца ў сваіх метадах, мэтах і сацыяльным складзе. У ключавых пытаннях яны нават знаходзяцца ў канфлікце паміж сабой.

Частка выступае за вяртанне манархіі, але людзі добра памятаюць няроўнасць і рэпрэсіі падчас улады шаха.

Іншыя, як «Народныя маджахеды», маюць кепскую рэпутацыю, бо супрацоўнічалі з Іракам падчас вайны 1980-х. Этнічныя меншасці, такія як курды і белуджы, выступаюць супраць дамінавання шыітаў.

Найбольш шырокую падтрымку, імаверна, мае той пратэсны рух, які ўжо доўгі час спрабуе пазбавіцца ад улады мул з дапамогай масавых дэманстрацый. Аднак у мінулым яго пратэсты жорстка падаўляліся.

Пратэсты ў Іране 20 верасня 2022 года. Фота: Associated Press

Нават пратэсты пад лозунгам «Жанчына. Жыццё. Свабода» ў 2022 годзе не змаглі зруйнаваць рэжым, а цяперашняя вайна дае ўладам падставу абвінавачваць апазіцыю ў сувязях з ворагамі.

Паводле аналітыка Дэвіда Джалілванда (David Jalilvand), вайна дапамагае рэжыму ўмацоўваць унутраны кантроль, крыміналізуючы пратэсты як пагрозу нацыянальнай бяспецы.

Сара Базубандзі лічыць, што дэмакратычны пераход магчымы толькі пасля поўнага краху рэжыму, але пакуль яго жаданне выжыць застаецца моцным. Арман Махмудзян дадае, што без добра арганізаванай апазіцыі паўстанне амаль немагчымае.

Такім чынам будучыня Ірана застаецца нявызначанай. Ваенны канфлікт, унутраныя рэпрэсіі і адсутнасць адзінай апазіцыі ўскладняюць перамены. Які з трох сцэнароў будзе рэалізаваны, залежаць ад таго, як разгорнуцца падзеі ў бліжэйшы час. Аднак досвед іншых краін паказвае, што знешняя інтэрвенцыя рэдка прыводзіць да стабільнасці і свабоды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй19

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць63

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць