Грамадства33

Жанчына злавіла на Прыпяці гіганцкага таўсталобіка. Яго вага — каля 60 кг

Беларусы працягваюць лавіць у беларускіх рэках і азёрах салідныя трафеі. Прычым памеры некаторых здзіўляюць. У канцы мая сям’я з Мазыра рыбачыла на Прыпяці і злавіла таўсталобіка вагой амаль 60 кг.

Аляксандр распавёў Onlíner, што тым ранкам рыбачыў з лодкі разам з сям’ёй — жонкай Святланай і сынам Мікітам — на Прыпяці, каля аграгарадка Барбарова. Калі рыба пачала кляваць на спінінг жонкі, спачатку падумалі, што гэта сом, але не!

@gomelnovosti3 Рекордную рыбу словила женщина на Припяти #попять #беларусьновости #новостибеларуси #Гомель #рыбалка #гомельскаяобласть #мозырь ♬ mirage - théos & Antent

Праз паўгадзіны рыбу дасталі з вады — і гігантам аказаўся таўсталобік. Прыехаўшы дадому, трафей узважылі — вагі паказалі 59,56 кг. «Таўсталобік — гэта заслуга жонкі, ну і снасці не падвялі», — сціпла прызнаў Аляксандр.

Таўсталобіка, радзімай якога з’яўляецца Усходняя і Паўднёва-Усходняя Азія, у Беларусі часта выкарыстоўваюць для засялення вадаёмаў. Ён харчуецца фітапланктонам. Вага рыбы можа дасягаць 20 кілаграмаў, але, як бачым, сустракаюцца асобіны значна буйнейшыя.

Каментары3

  • Ёсік
    16.06.2025
    вагі паказалі 59,56 кг. Шалі паказалі.
  • НеЁсік
    16.06.2025
    Ну хоць адзін гетэрасапіенс здагадаўся як зрабіць прыстойнае фота з ахвярай. Наступны ход за таўсталобікамі.
  • user
    17.06.2025
    С весами понятно, а дозиметр, что показал?)

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць