Свет33

У Дубаі загарэўся 67-павярховы хмарачос

У ноч на 14 чэрвеня ў Дубаі загарэўся 67-павярховы жылы хмарачос Tiger Tower (таксама вядомы як Marina Pinnacle), размешчаны ў раёне Dubai Marina. Пажар пачаўся каля 21:30 у пятніцу і хутка распаўсюдзіўся па верхніх паверхах, паведамляе выданне The National.

Фота: The National

На месцы здарэння аператыўна працавалі службы грамадзянскай абароны, пажарныя, паліцыя і медыкі. Удалося эвакуяваць 3820 чалавек з 764 кватэр. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Улады падкрэсліваюць, што прыярытэтам падчас эвакуацыі была бяспека і здароўе жыхароў.

Пажар тушылі каля шасці гадзін. Да раніцы агонь быў лакалізаваны, аднак над будынкам яшчэ доўгі час уздымаўся дым — працягваліся ахалоджвальныя працы. Для эвакуяваных былі арганізаваныя медыцынская і псіхалагічная дапамога.

З-за інцыдэнту часова спынілі рух трамваяў паміж станцыямі Dubai Marina і Palm Jumeirah, замест іх курсавалі аўтобусы.

Marina Pinnacle — гэта вялікі жылы хмарачос на 67 паверхаў, разлічаны на больш за 3800 жыхароў. У гэтым будынку ўжо здараліся пажары: у 2015 годзе агонь узнік на 47-м паверсе праз загаранне на кухні.

Каментары3

  • фашык
    14.06.2025
    Віцюша мой выскачыл
  • Жора
    14.06.2025
    Пэўна, замала месца ў пустэльні засталося, што 67-павярховікі будуюць.
  • Паказуха гэта ўсё
    14.06.2025
    Жора, ну гэта ж усход, яны ласыя каб па-багатаму было.

Цяпер чытаюць

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку2

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Усе навіны →
Усе навіны

Нямецкі дыпламат: Пуцін перамог на перамовах з Трампам3

Трамп заявіў, што зараз дамоўленасць па Украіне залежыць ад Зяленскага5

Трамп параіў Украіне згаджацца на здзелку з Расіяй. На якую — не распавёў4

Пуцін і Трамп скончылі перамовы. Трамп заявіў, што здзелкі пакуль няма10

На Гродзеншчыне пабачылі незвычайнага бусла. Не белы і не чорны, а шэры ФОТАФАКТ4

Рэнавацыя не па-расійску: хрушчоўкі ў Мінску зносіць не плануюць5

Перамовы паміж Трампам і Пуціным пачаліся7

Трамп сустрэў Пуціна ў аэрапорце9

Позна ўвечары Лукашэнка паразмаўляў яшчэ і з Джонам Коўлам. Імаверна, гаворка ішла пра ўмовы і тэрміны вызвалення палітвязняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку2

Паветраная гімнастка паказала закуліссе працы ў Белдзяржцырку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць