Грамадства2727

Дырэктарка дзіцячага цэнтра, дзе размаўляюць выключна на рускай, абвінавачвае чыноўнікаў і дзяржаўных журналістаў у хлусні

А на беларускамоўную выкладчыцу, якая спрабавала знайсці працу, дырэктарка цэнтра «Сокровища нации» Людміла Жук напісала заяву ў міліцыю. Цяпер пагражае судом.

Людміла Жук. Тут і далей скрыншоты яе сторыс у інстаграме

Гісторыя з беларускамоўнай выкладчыцай, якую не ўзялі на працу ў дзіцячы цэнтр праз мову, атрымалася настолькі рэзананснай, што на яе аператыўна адрэагавалі чыноўнікі.

Дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва «Мінск-Навіны» апублікавала тэкст Аляксандра Марчанкі, які паспрабаваў разабрацца з сітуацыяй.

Ён прыводзіць цытату Людмілы Жук, у якой тая ў чарговы раз тлумачыць, што асяроддзе ў яе цэнтрах цалкам рускамоўнае. Праўладны журналіст прызнае: логіка дырэктаркі яму зразумелая, але яна супярэчыць закону: «У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання ў нашай краіне з'яўляюцца дзяржаўныя. І дзяржава гарантуе бацькам права выбару навучання і выхавання на рускай ці беларускай мове, стварае ўмовы для рэалізацыі гэтага права. Таксама шмат увагі надаецца развіццю сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання, выданню літаратуры, падручнікаў і дапаможнікаў на гэтых мовах».

Марчанка звярнуўся па каментар да намесніцы кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна сталіцы Людмілы Барысенка.

Чыноўніца нагадала, што ў краіне ўстаноўлена забарона на абмежаванне ў працоўных правах або атрыманне якіх-небудзь пераваг у залежнасці ад шэрагу фактараў, у тым ліку мовы (арт. 14 Працоўнага кодэкса).

Людміла Барысенка таксама паведаміла, што ўлады маюць пытанні да цэнтру «Сокровища нации»:

— Маніторынг цэнтра з боку Дэпартамента якасці адукацыі Міністэрства адукацыі выявіў парушэнні заканадаўства, звязаныя з арганізацыяй адукацыйнага працэсу і бяспекай. Прадпрыемства не ўзгодніла ва ўстаноўленым парадку праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Выпраўленне парушэнняў знаходзіцца на кантролі ўпраўлення па адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска.

Пасля такой заявы можна падумаць, быццам бы праверка прыйшла літаральна ўчора і знайшла нейкія парушэнні. Але ж, як высветлілася, нічога гэтага не было.

Дырэктарка дзіцячага цэнтра развіцця «Сокровища нации» Людміла Жук вырашыла расказаць у інстаграме цэнтра, а таксама на сваёй старонцы, як сітуацыя выглядае з яе боку.

Жанчына не хавае абурэння працай дзяржаўнага журналіста: «Гэта ўвогуле шок. Само перакручванне нашай назвы гаворыць аб многім. Яно такое ж «праўдзівае», як і тэкст далей» (у тэксце «Мінск-Навін» журналіст памыліўся і напісаў «Сокровище наций» — НН).

Далей Людміла Жук абвяргае словы чыноўніцы Людмілы Барысенкі: яна кажа, што ніякіх праверак пасля непрыгожай гісторыі не было, цэнтр прайшоў маніторынг ад Дэпартамента кантролю адукацыі. Па стане на ўчора праграмы цэнтра былі ўзгодненыя (але не ўсе, таму што іх шмат).

І літаральна ўчора, калі Жук хадзіла забіраць чарговыя ўзгодненыя праграмы ва ўпраўленне, то пачула: «Добры дзень, «Сокровище нации». А што вы там шуму навялі? Ужо ўсе ўсё ведаюць, трэба да вас у госці наведацца».

Дырэктарка не хавае абурэння ў эмацыйных сторыс: «Разумееце, а ў мяне нядаўна «госці былі»! Дэпартамент быў, санэпідстанцыя была. Мне «гасцей» ужо дастаткова! За апошнія пару месяцаў мы шмат чаго зрабілі, паспрабавалі ўтрымацца на плыву, як кажуць».

Дырэктарка расказвае, што ёй тэлефанаваў «адзін дастаткова вядомы ў Беларусі партал» і цікавіўся, ці не думае яна паспрабаваць памірыцца з беларускамоўнай дзяўчынай.

Аднак Людміла хоча ваяваць.

— Пра якое прымірэнне ідзе гаворка, калі гэта ўсё пайшло ў масы? Што, я зараз павінна патэлефанаваць дзяўчыне і сказаць: «Вы мяне прабачце, калі ласка, што вы вырвалі фразу з кантэксту. І не маглі б вы… Што? Выдаліць? Дык ужо позна выдаляць нешта. І мне ўжо за гэта прыйшлося выслухаць не вельмі прыемныя рэчы».

Людміла падзялілася ў сторыс скрыншотамі паведамленняў, якія ёй дасылалі абураныя беларусы — сярод іх ёсць і нецэнзурныя. Цяпер дырэктарка кажа, што напісала заяву ў міліцыю на беларускамоўную дзяўчыну, якая апісала непрыемны выпадак у сацсетках, а таксама пагражае ёй судом.

Сэнс прэтэнзій Людмілы Жук да выкладчыцы пакуль незразумелы. Яшчэ адна загадка — ці дойдуць усё ж праверкі да яе «Сокровища».

Каментары27

  • Сонейка
    14.06.2025
    Проста жыхар, ну дык выглядае так, што мадама сапраўды недалёкая. Бо беларускія працадаўцы звычайна ведаюць, як прыгожа адмовіць нежаданаму чалавеку так, каб усё выглядала прыстойна
  • А цяпер па пункціках.
    14.06.2025
    1) Чытачы выданняў тыпу Нашай нівы рады, што хоць хто хаця бы неяк за беларускую мову слова замолвіў. Кантэкст і "каму выгодна" - міма.
    2) Уладальніца тых "Сакровішчаў", дарэчы, не прыезджая, а норм такая беларуссска, з тыповай фаміліяй Жук. Паўла Жука, выдаўца "Свабоды", помніце? Якія прэтэнзіі, калі беларусссы самі так адносяцца да мовы? Самі, Карл!
    3) Тое што ўлады падхапілі і пачалі наязджаць на бедную Жук, гэта таму што ім выгодна паказаць, што "у нас беларускую мову берагут і зашчышчают, а беглыя ўрут".
  • Sky
    14.06.2025
    Ржу не могу. Разаод для лохов.Проґрамы они проверили. Вы проверте как она єта жук многчисленные плошади для детей использует, кем они арендуюґся и как бабло ей течет и сразу сейф в кабинете аткройте, и в квартиру с дачами зайдите за миллионами.

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы1

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць34

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы1

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць