Грамадства22

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні

Раней мы пісалі пра гісторыю дзяўчыны, якой адмовілі ў працаўладкаванні ў дзіцячы цэнтр развіцця «Скарбы нацыі» толькі таму, што яна размаўляе выключна па-беларуску. Гісторыя набыла такі розгалас, што на яе мусілі адрэагаваць і дзяржаўныя органы, пра што піша агенцтва «Мінск-навіны».

Фота: дзіцячы цэнтр развіцця «Kids. Сокровища нации»

У адказ на крытыку адміністрацыя цэнтра «Скарбы нацыі» патлумачыла, што ўвесь адукацыйны працэс у іх вядзецца на рускай мове, таму супрацоўнікам неабходна валодаць менавіта ёй. Маўляў, у цэнтры ўсе метадычныя матэрыялы, гульні і асяроддзе — рускамоўныя.

Аднак такая пазіцыя супярэчыць беларускаму заканадаўству. Паводле Кодэкса аб адукацыі, у Беларусі дзяржаўнымі мовамі з’яўляюцца як руская, так і беларуская. Бацькі маюць права выбіраць мову навучання і выхавання сваіх дзяцей, а дзяржава павінна забяспечваць умовы для рэалізацыі гэтага права.

Намесніца кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска Людміла Барысенка нагадала, што, згодна з артыкулам 14 Працоўнага кодэкса, забараняецца дыскрымінацыя пры прыёме на працу па прыкмеце мовы. У выпадку, калі чалавек адчувае несправядлівае стаўленне, ён мае права звярнуцца ў суд.

У сваю чаргу, у дачыненні да цэнтра «Скарбы нацыі» праведзена праверка. Былі выяўленыя парушэнні заканадаўства ў арганізацыі адукацыйнага працэсу і бяспекі. Аказалася, што ўстанова не ўзгадніла свае адукацыйныя праграмы ў належным парадку. Ліквідацыя выяўленых парушэнняў цяпер кантралюецца ўпраўленнем адукацыі адміністрацыі Цэнтральнага раёна.

@nashaniva Беларусы ставяць адну зорку дзіцячаму цэнтру, які не ўзяў на працу беларускамоўную настаўніцу #мова #беларускаямова #беларусь #минск #минсксейчас #нашаніва #беларусь #белорусскийязык ♬ Mysterious and sad BGM(1120058) - S and N

Каментары2

  • Андрусь
    14.06.2025
    Занатоўваем для гісторыі імя і прозвішча апантанай расійскай асімілятаркі нашага народа, якая актыўна спрыяе этнацыду беларусаў - Людміла Жук, дырэктарка дзіцячага цэнтру, які завецца "Сокровища нации" (невядома толькі якой) - уласныя назвы не мусяць перакладацца, і мова назвы таксама паказавае пазіцыю кіраўніцтва ўстановы.
  • Нёман
    14.06.2025
    Андрусь, таму і вынішчаецца тая беларуская культура, бо беларусы народ, а не нацыя.

Цяпер чытаюць

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба8

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША, Іран і Ізраіль дамовіліся аб прыпыненні агню на два тыдні. Перамовы пройдуць у Ісламабадзе21

«Люблю Венгрыю і Віктара». На мітынгу ў падтрымку Орбана ў Будапешце Вэнс уключыў жывую сувязь з Трампам8

У Мінску шукаюць 34‑гадовага мужчыну. Ён знік амаль месяц таму2

У Белавежскай пушчы правядуць гучны тэхнарэйв. Ці не будуць панікаваць звяры і ці ўседзяць на яйках птушкі?6

Пры выратаванні пілота ў Іране ЦРУ выкарыстала сакрэтны інструмент «Прывідны шэпт». Ён ловіць самыя слабыя сігналы чалавечага арганізма7

Нацбанк выпускае манеты з выявай трактара — упершыню з нейзільберу

Беларусь праз два гады збіраецца запусціць новы касмічны апарат5

Іран спыніў прамыя перамовы з ЗША пасля рэзкіх заяў Трампа2

Памёр славуты футбольны трэнер Мірча Лучэску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба8

Новы канал СТБ таксама выдалілі з Ютуба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць