Свет11

Паўднёвая Карэя разбірае на мяжы гучнагаварыцелі, накіраваныя на КНДР

Гучнагаварыцелі транслявалі K-pop і навіны з крытыкай рэжыму Кіма Чэн Ына.

Фота: Chung Sung-Jun / Getty Images

Паўднёвакарэйскія вайскоўцы пачалі разборку прапагандысцкіх гучнагаварыцеляў уздоўж карэйскай мяжы ў чарговым жэсце збліжэння з Паўночнай Карэяй, піша Times of Korea

Міністэрства нацыянальнай абароны паведаміла ў панядзелак раніцай, што аперацыя пачалася раней у гэты ж дзень і, як чакаецца, будзе завершана цягам гэтага тыдня.

«Гэта практычная мера, накіраваная на змякчэнне напружанасці паміж дзвюма Карэямі, і яна ажыццяўляецца ў межах, якія не ўплываюць на баявую гатоўнасць нашых Узброеных Сіл», — гаворыцца ў заяве міністэрства.

Гучнагаварыцелі, праз якія транслявалі K-pop і навіны з крытыкай рэжыму Кіма Чэн Ына, спынілі дзейнасць пасля інаўгурацыі прэзідэнта Лі Джэ Мёна 4 чэрвеня.

Аперацыя па разборцы ахоплівае ўсе 20 стацыянарных гучнагаварыцеляў, і яе завяршэнне чакаецца на працягу двух-трох дзён. Прыкладна 10 мабільных гучнагаварыцеляў былі ўжо выведзены ў чэрвені, калі вяшчанне было прыпынена.

На пытанне, ці сведчыць разборка пра тое, што варыянт выкарыстання гучнагаварыцеляў цяпер цалкам зняты з парадку дня як адказ на магчымыя правакацыі з боку Паўночнай Карэі, такія як запускі ракет ці запускі паветраных шарыкаў са смеццем, намеснік прэс-сакратара Мінабароны Паўднёвай Карэі Лі Кён Хо адмовіўся каментаваць.

«Я не думаю, што цяпер дарэчы рабіць заўчасныя ацэнкі. Што я магу сказаць — гэта тое, што нашы Узброеныя Сілы заўсёды падтрымліваюць высокі ўзровень баявой гатоўнасці», — адзначыў ён.

Паводле міністэрства, аперацыя не каардынавалася загадзя з Паўночнай Карэяй.

Каментары1

  • Ёсік
    04.08.2025
    Нажаль, ніколі вы не станеце адным народам, цемра перамагла сьвятло, паўночныя карэйцы не ведаюць, што такое воля ды свабода, гэтыя чалавечыя гены выпалены і зьнішчаны. Гэткім жа га.ном займаюцца лукашысты - тыя ж патрыятычныя класы, усялякія дзіцячыя ды юнацкія супольнасьці, дзе галоўны наратыў - лукашэнка наша ўсё, безь яго зьнікнем. І шмат бацькоў аддаюць сваіх дзетак у тое цемрашыльнае асяроддзе.

Цяпер чытаюць

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Усе навіны →
Усе навіны

Андрэй Ярмак сядзеў у СІЗА ў платнай камеры2

«Пражываю гэтую вайну разам з усімі». Распрацоўшчыца з'ехала ў Львоў яшчэ да ўсяго — і застаецца

Беларуская і расійская арміі на беларускай тэрыторыі трэніруюцца наносіць ядзерны ўдар22

Даляр апусціўся ніжэй за 2,75 рубля1

На ферме ў Слонімскім раёне работнікі з Непала спевамі сустракалі Караева ВІДЭА12

Папулярную візажыстку з Гродна асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі па васьмі палітычных артыкулах13

Золатава расказала пра Людмілу Чэкіну ў калоніі

Захад vs Усход. Чаму абласныя цэнтры так адрозніваюцца паміж сабой64

СААЗ абвясціла ўспышку ліхаманкі Эбола ў Афрыцы надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага значэння

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

У Віцебскай вобласці ўпаў баявы дрон, яго ў той жа дзень падарвалі на месцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць