42-гадовы нецвярозы магілевец дабіраўся дадому на маршрутцы.

Спачатку закінуў ногі на сядзенне, а затым пачаў лупіць нагамі. Кіроўца зрабіў заўвагу, але словы не даходзілі, паведамляе тэлеграм-канал «Обратная сторона»
Кіроўца спыніўся і падышоў да хулігана — завязаўся канфлікт.
Неўраўнаважаны пасажыр ударыў кіроўцу, той закрыў дзверы і пачаў набіраць 102.
Хуліган, убачыўшы гэта, уцёк праз дзверы кіроўцы.
Далёка сысці не ўдалося. Міліцыянеры затрымалі буяна. За хуліганства распачата крымінальная справа.
Каментары