Грамадства1212

Віленскі суд адфутболіў Балкунца, які скардзіўся літоўскім уладам на Вячорку і Матольку

Ён хацеў, каб Літва расследавала ўзлом «Гаюна», але яго заяву адхілілі.

Дзмітрый Балкунец

Палітык Дзмітрый Балкунец апублікаваў вызначэнне Віленскага акруговага суда, якое ставіць кропку ў яго перапісцы з літоўскімі ўладамі наконт праекта «Беларускі Гаюн».

У лютым 2025 года Балкунец і Руслан Хазін (былы работнік «Гродна Азота», у 2012-м з’ехаў у Санкт-Пецярбург, жыў у Расіі) напісалі ў генеральную пракуратуру Літвы з просьбай грунтоўна расследаваць узлом праекта «Беларускі Гаюн» Антона Матолькі. Яны паведамлялі літоўскім сілавікам, што да яго дзейнасці можа быць датычны Франак Вячорка.

Логіка Балкунца і Хазіна была ў тым, што праект «Беларускі Гаюн» нібыта ствараўся літоўскай юрыдычнай асобай BNR100 Consortium, а значыць, хай Літва і разбіраецца з усімі, датычнымі да яго.

Папяровая вайна ішла некалькі месяцаў.

Паліцэйскі камісарыят дадаткова апытаў заяўнікаў і адмовіўся пачаць дасудовае следства. Тады Балкунец і Хазін паскардзіліся ў пракуратуру. Зноў міма. Нарэшце Балкунец і Хазін пайшлі ў Віленскі гарадскі ўчастковы суд — абскарджваць рашэнне пракурора.

Суддзя часткова стала на іх бок і папрасіла пракуратуру і паліцэйскіх усё ж разабрацца ў справе. Гэта не спадабалася ўжо пракурору — і ён напісаў скаргу ў вышэйстаячы суд.

І вось 3 чэрвеня 2025 года Віленскі акруговы суд паставіў кропку ў пытанні.

«Заяўнікі сцвярджаюць, што прадстаўнікі BNR100 Consortium маглі быць датычнымі да здзяйснення злачыннай дзеі, але яны не прад'явілі ніякія аб'ектыўныя дадзеныя, якія могуць гэта пацвердзіць. Адны толькі суб'ектыўныя развагі заяўнікаў не дазваляюць рабіць такую ​​выснову, — гаворыцца ў дакуменце. — Суд вырашыў, што няма ніякіх звестак пра тое, што злачыннае дзеянне магло быць здзейснена на тэрыторыі Літвы, альбо грамадзянамі Літвы, альбо тымі, хто пастаянна жыве ў Літве».

Заява Балкунца і Хазіна канчаткова адхілена, абскарджваць яе немагчыма.

Каментары12

  • Барадзед
    10.06.2025
    Вот, насколько бессильны колхозные коммунисты в демократическом обществе.
  • Цэнзурэннтэст
    10.06.2025
    А мне цікава іншае. BNR100 Consortium - засвоена на грантах 600 тысяч еўра за 2022-2023 годы, глядзі сайт рэквізіты кропка лт. Куды яны пайшлі? Яшчэ некаму цікава? Мо НН зробіць расследванне?
  • Цётка
    10.06.2025
    Мы нават не атрымалі адказ, чаму такі небяспечны чат з такой колькасцю кантактаў элементарна не чысціўся. Гэта ж база кібербяспекі. Навошта трэба было трымаць столькі гадоў паведамленні людзей, якія рызыкавалі і пры гэтым давяралі матольке і думалі, што гэта бяспечна?
    Чаму ўсе медыя маўчаць пра Матольку, а ўмоўнага Пятрухіна ўсёй кодлай “выкрываюць” пры любой нагодзе?

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»12

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Гэтыя краіны публічна падтрымліваюць Інфанціна, а гэтыя — супраць

Расійскі пенсіянер загінуў на вайне. Затое яго сястры-беларусцы пашанцавала — атрымала адну пятую «Лады»

Чаму ў мінскім метро дзверы вагона часта зачыняюцца перад самым носам пасажыраў? Адказвае машыніст2

Лукашэнка заявіў, што злавіў 54‑кілаграмовага сома на Прыпяці. У папярэдняй байцы гэты ж сом важыў 57 кг12

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

Руіны касцёла ў Бабруйску бясплатна аддалі «кашальку» Лукашэнкі Аляксандру Зайцаву2

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»12

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць