Грамадства5454

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

«Здалі гісторыю. Ідзём залівацца сёння. Пайшла нах*й, с*ка, гэта гісторыя я**ная». 

У тыктоку з'явіліся відэа, на якіх беларускія дзеці рвуць экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі. Шмат хто суправаджае гэта лаянкай. 

Так стала папулярным відэа, на якім, як сцвярджаецца, вучні сталічнай школы №175 з непрыхаванай нянавісцю раздзіраюць брашуры з экзаменацыйнымі пытаннямі. «Здалі гісторыю. Ідзём залівацца сёння. Пайшла нах*й, с*ка, гэта гісторыя я**ная», — кажа хлопец. 

Праз некаторы час з'явілася відэа з выбачэннямі ў традыцыйным «пакаянным» стылі. Хлопцы — Павел і Даніла — прынеслі па гваздзіку да манумента Перамогі. 

«Я хачу папрасіць прабачэння за тое, што парваў білеты па гісторыі Беларусі. Шчыра кажучы, у той момант я не думаў, што гэта нешта большае, чым проста школьныя экзаменацыйныя білеты. Я не ўспрымаў гэта як частку гісторыі Беларусі ці як нешта важнае. Для мяне гэта быў проста стрэс, страх перад экзаменам і стомленасць. Я разумею, што зрабіў няправільна.

Я нікога не хацеў абразіць і, тым больш, праявіць нейкую непавагу да сваёй краіны, і не думаў, што гэта можа быць успрынята так сур’ёзна. Я ўсвядоміў сваю памылку, і мне вельмі сорамна, і мне вельмі шкада, што я такое ўчыніў», — кажа Павел. 

«Я прашу прабачэння за свой учынак, за тое, што я парваў білеты па гісторыі Беларусі. Я ніяк не хацеў абразіць гісторыю нашай краіны. Я вельмі паважаю сваіх продкаў, усіх герояў вайны. Мне вельмі шкада за зробленае. Я зрабіў высновы і надалей буду думаць, перш чым нешта рабіць», — дадае Даніла.

Між тым у сеціве — каля дзясятка такіх відэа.

Адно з іх — ад дзвюх дзяўчынак. «Гісторыю Беларусі — у пі**у», — з нянавісцю кажа адна з іх. 

Відэа знята на фоне Драздоў, магчыма, дзяўчаты, якія вучацца ці жывуць у гэтым раёне, — дочкі чыноўнікаў ці бізнесменаў. 

Каментары54

  • даведка
    08.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Беларус
    08.06.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Морфеус
    08.06.2025
    Алесь, почему? Хорошие дети. Показали истинное отношение народа к этому чертовому диктатор кому, прописанному пропагандой режиму и таким же учебникам

Цяпер чытаюць

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Усе навіны →
Усе навіны

Новая спадарожніца Лукашэнкі — фіналістка конкурсу прыгажосці «Міс БРІКС» Алія39

Блогер паскардзіўся ў тыктоку на якасць малака — яго судзілі4

У Добрушы замежнік забіў цяжарную жонку і каля яе трупа згвалціў падчарку15

Белавежская пушча патлумачыла, чаму перанесла тэхнарэйв1

Зноў чакаюцца замаразкі, дажджы і пахаладанне1

Apple рыхтуе ўльтрабюджэтны Mac Neo з чыпам ад айфона за 299 даляраў

Велізарны збор на супердарагія лекі для Ксюшы з дзіцячага дома закрыты!4

Ваенкар Аляксей Зямцоў жывы — Shot6

Пакуль Іран і ЗША вядуць перамовы, Кітай блакуе яшчэ адзін важны марскі шлях3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»53

Анжаліку Мельнікаву бачылі ў Мінску ў «Дана Моле»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць