Музыка1111

Каб зняць прапагандысцкі кліп, прыдворны кампазітар Алейнік выцягнуў літаральна з-пад кропельніцы 86-гадовую бабулю

Каб «навесці парадак» у вёсцы, праўладны кампазітар і прадзюсар Яўген Алейнік спецыяльна шукаў дагледжаны вясковы дом. А цяпер бядуе, што людзі не вераць яго артыстам.

Гурт «Добрыя людзі». Тут і далей: скрыншоты відэа на песню «Дабро»

Аўтар песень у падтрымку Лукашэнкі кшталту «Батька у нас крутой» Яўген Алейнік вырашыў папрацаваць з тэмай добраўпарадкавання (паколькі 2025 год аб’яўлены ў Беларусі Годам добраўпарадкавання). Са сваім гуртом «Добрыя людзі» прадзюсар паспрабаваў запусціць флэшмоб — квартэт заклікае «ехаць у вёску і наводзіць парадак».

Для гэтага калектыў зняў кліп на песню «Дабро» ў вёсцы Сурвілішкі, што ў Пастаўскім раёне на Віцебшчыне.

Пасыл у песні просты: трэба заставацца на роднай зямлі, не скардзіцца і самастойна вырашаць свае праблемы.

Артысты шчасліва пасміхаюцца і спяваюць:

«Калі хто ляжыць і не дуе ў вус,
Хто лянуецца, той не беларус.
Каб не скардзіцца, не пытаць «Чаму?»
Шчасце зарабіць трэба самаму».

Алейнік кажа, што квартэт вырашыў дапамагчы старым людзям, патраціў на рамонт іх хаты ўласныя грошы, якія зарабіў на канцэртах. Сцвярджаецца, быццам хлопцы і дзяўчаты не проста патанчылі побач з калодзежам для відэа, а выканалі сапраўды карысную працу: «Мы замянілі гнілыя дошкі на новыя на даху, пафарбавалі іх, патынкавалі і аднавілі падмурак і прыступкі, іх пафарбавалі, аплацілі працу рабочых (2 дні)».

Спевакі ў кадры падфарбоўваюць хатку, цягаюць дошкі, капаюць грады… Але простыя людзі пабачылі ў гэтым паказуху.

У каментарыях адразу пачалі жартаваць з таго, як нязграбна тая праца выглядае: адзін хлопец быццам прыкручвае дошку, другі ў той жа час быццам адрывае яе ломам…

Знайшліся і людзі, якія добра ведаюць тую хатку і яе гаспадароў: «Гэту хату добра даглядаюць дзеці гаспадароў. Хата і так прывабная! Чысціня і парадак каля сядзібы! Кожны тыдзень там бываю. І сёння там была. Рамонту не пабачыла…».

Газета «Пастаўскі край» апублікавала рэпартаж са здымак кліпа «Дабро». 

Высветлілася, што ў пачатку вясны прадзюсар Яўген Алейнік звярнуўся да старшыні Камайскага сельсавета з просьбай дапамагчы знайсці хату ў маляўнічым месцы, дзе б жыла сямейнага пара шаноўнага ўзросту. Лагічна было б шукаць людзей, якім сапраўды патрэбна нейкая дапамога з рамонтам. Але ў тэксце журналістка прызнае, што прасілі менавіта дагледжаную хату.

У выніку чыноўнік параіў звярнуцца да сям’і Іосіфа і Людмілы Пашкевічаў.

У маі да пажылой пары прыехалі прафесійныя будаўнікі, якія па дамоўленасці з прадзюсарам падрамантавалі падмурак і канёк на даху. На фота бачна, што ён стаў ярка-зялёным.

Пасля ўжо прыехала здымачная група з артыстамі і прадзюсарам. Але ж высветлілася непрыемнае: 86-гадовая Людміла ў той дзень знаходзілася ў бальніцы. Па словах жонкі сваякоў, пачуўшы такую навіну, Алейнік сур’ёзна занепакоіўся, бо лічыў, што без бабулі здымкі страчвалі б сэнс.

У выніку ўнук Людмілы паехаў па бабулю ў бальніцу. «Вырашылі дзейнічаць рашуча: муж аператыўна забраў з бальніцы бабулю, якой толькі што адкапалі кропельніцу, і даставіў яе на здымачную пляцоўку», — цытуе выданне жонку ўнука Ганна Цыбулёнак.

Артысты, па словах жанчыны, «выканалі пасільную працу на прысядзібным участку, частковы рамонт хаты». Яны сапраўды ў кадры махаюць рыдлёўкамі ды збіраюць нейкія галінкі, пазіруюць з сякерамі ды граблямі.

Ганна кажа, што праца над кліпам працягвалася да 18 гадзін. Пасля гэта Людміла вярнулася ў бальнічную палату.

Дарэчы, гэта не першы раз, калі гурт «Добрыя людзі» спрабуе пусціць пыл у вочы. У 2023 годзе ягоны прадзюсар Яўген Алейнік хваліўся, што саліст нядаўна створанага фольк-калектыву Іван Аксенчык пайшоў у армію.

Алейнік тады напісаў: «Ты сапраўдны прыклад таго, як артыст, які выступае на вядучых пляцоўках краіны, не бегае ад павестак па замежжах, не адмазваецца ад службы дзякуючы сувязям, а служыць на карысць Радзімы!».

Служыў на карысць Радзімы Іван, выглядае, нядоўга. Усяго праз тыдзень Іван зноў змяніў вайсковую форму на сцэнічны касцюм і спяваў на канцэрце ў гонар 65-годдзя прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно», а пазней выступаў і на іншых канцэртах.

Каментары11

  • Улад
    30.05.2025
    Песня "Батька ..." сапраўды - лютая ганьба для яе стваральнікаў і для выканаўцаў. Неслаба сапсавалі людзі сабе карму :) А вось гэтая песня, "Дабро", ды яшчэ на нашай мове ... Не трэба так на яе "накідвацца". Да таго ж: кліп - гэта кіно. А кіно і жыццё не заўсёды супадаюць.
  • Угу
    30.05.2025
    Улад, гурт, які стваралі спецыяльна да дня "народнага адзінства". Яны таксама спяваюць пра "Батька всех пострить может" - тое, што раней Ярмоленка спяваў. І што, калі кіно, дык трэба з бальніцы цягнуць 86-гадовую жанчыну? А калі б яна там памерла пад час здымкаў?
  • Лукашисты - они такие
    30.05.2025
    Бабка, ходь сюды с койки - добро причинять будем!

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам26

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Ніну Багінскую вызвалілі без пакарання, крымінальную справу закрылі8

«Гэта як ВІЧ у людзей». Беларуска выратавала бяздомнага ката і спрабуе вылечыць яго ў Польшчы ад цяжкай хваробы5

У абыход санкцый. «Белавія» рыхтуецца лётаць на самалётах Airbus1

Франак Вячорка пра пашпарт новай Беларусі: Пашпартны цэнтр будзе раскіданы па розных краінах. А пры Кавалеўскім праект не рухаўся38

У цэнтры Гродна вырас ананас3

У Заслаўі да Дажынак зачышчаюць гістарычную забудову, якую бралася ахоўваць дзяржава8

Былога кіраўніка «фабрыкі троляў» Прыгожына ў Расіі прысудзілі да 10 гадоў калоніі строгага рэжыму

«Цяпер зброя вайны — клавіятура». Брытанія выдаткуе 1 мільярд фунтаў на мадэрнізацыю кібервойскаў1

Што ўяўляе сабой база даных, якую сілавікі называюць «узломам «Новай Беларусі»12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам26

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць