Свет

Былога камандуючага расійскімі войскамі ва Украіне Суравікіна саслалі ў Алжыр

Генерал Сяргей Суравікін, былы камандуючы групоўкай расійскіх войскаў ва Украіне, які кіраваў адступленнем з Херсона, і экс-кіраўнік Вайскова-касмічных сіл Расіі, праз амаль два гады адсутнасці ў публічным полі быў заўважаны на цырымоніі ўскладання вянкоў у Алжыры, прымеркаванай да Дня Перамогі. Фатаграфіі з мерапрыемства апублікаваныя ў тэлеграм-канале расійскай амбасады ў гэтай афрыканскай краіне, піша The Moscow Times.

Сяргей Суравікін справа. Фота: t.me / ambrussie_algerie

На фотаздымках, зробленых на алжырскіх вайсковых могілках Дэлі Ібрагім, Суравікін зняты на чале калоны супрацоўнікаў дыппрадстаўніцтва. Ён крочыць побач з вайсковым аташэ Расіі Уладзімірам Цуканавым да магілы савецкага салдата Астапчанкі.

У подпісе да публікацыі генерал пазначаны як «кіраўнік групы расійскіх вайсковых спецыялістаў у Алжыры», пры гэтым ягонае імя не згадваецца.

Суравікін узначаліў расійскую групоўку ва Украіне ў кастрычніку 2022 года — неўзабаве пасля серыі буйных паражэнняў, у выніку якіх армія Расіі ўцякла з Харкаўскай вобласці. Пасля прызначэння ён ініцыяваў масіраваныя ўдары па ўкраінскай энергетычнай інфраструктуры, у выніку якіх сур'ёзна пацярпелі практычна ўсе няядзерныя электрастанцыі краіны. У лістападзе таго ж года Суровікін афіцыйна абвясціў аб адступленні расійскіх войскаў з Херсона — адзінага абласнога цэнтра, захопленага расійскай арміяй за ўвесь час поўнамаштабнага ўварвання.

У студзені 2023-га Суравікіна на пасадзе камандуючага групоўкай УС РФ ва Украіне замяніў начальнік Генштаба Валерый Герасімаў. А пасля бунту, арганізаванага Яўгенам Прыгожыным у чэрвені 2023 года, генерал увогуле знік з публічнай прасторы. Расійскае Мінабароны афіцыйна не абвяшчала пра адстаўку Суравікіна, аднак ужо ў верасні ягонае імя было выдаленае з сайта ведамства.

Паводле звестак The New York Times, якая спасылаецца на амерыканскіх чыноўнікаў, знаёмых з разведданымі, Суравікін загадзя ведаў пра планы Прыгожына.

Неўзабаве пасля бунту The Moscow Times, са спасылкай на крыніцы, блізкія да Мінабароны, паведаміла пра арышт генерала. Крэмль адмовіўся тады даваць афіцыйныя каментары. Пазней агенцтва Bloomberg пісала, што Суравікін быў дапытаны вайсковай пракуратурай.

У верасні 2023 года The New York Times, спасылаючыся на двух амерыканскіх чыноўнікаў і крыніцу ў Мінабароны Расіі, паведамляла, што генерал быў вызвалены неўзабаве пасля гібелі Прыгожына. Ужо ў тым жа месяцы «Коммерсантъ» са спасылкай на крыніцу ў асяроддзі Суравікіна паведаміў, што генерал знаходзіцца ў Алжыры ў складзе дэлегацыі Мінабароны і, верагодна, будзе прызначаны на пасаду, звязаную з «усходнім напрамкам».

У лютым 2025 года член камітэта Дзярждумы па абароне Віктар Собалеў пацвердзіў: Суравікін знаходзіцца ў Афрыцы і выконвае функцыі вайсковага дарадцы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Усе навіны →
Усе навіны

Тры краіны Еўропы рыхтуюць уласны фармат мірных перамоў па Украіне2

Расійскага экс-удзельніка «Дома-2» аштрафавалі за рэпост «Белсата»

У Гомелі знайшлі нечаканае прымяненне старому айфону

Выйшаў на свабоду гомельскі актывіст Юрый Уласаў, давераная асоба Ціханоўскай у 2020‑м1

Нейрасетка ўпершыню сама звольніла чалавека3

Вясельны шар пераляцеў 900 км з Берліна да мяжы з Беларуссю1

Колькасць судоў па палітычных крыміналках зменшылася ў разы29

У каршэрынгу з’явіўся «Масквіч». Колькі каштуе пракаціцца?4

Сабака ў намордніку ўсю ноч чакаў гаспадара каля крамы. Яго шукалі ўсім Threads2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»2

«Яна гадамі цярпела, а пасля адзін раз ударыла мужа нажом — гэтага хапіла, каб забіць»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць