Здароўе

Ці сапраўды можна страціць да 10 кілаграмаў падчас сну? Нават больш!

Калі вы хочаце пазбавіцца лішніх кілаграмаў, набраных зімой, варта звярнуць увагу на працягласць сну — пра гэта сведчыць даследаванне амерыканскіх вучоных.

Фота: Yulia Ryabokon / Vecteezy

Навуцы даўно вядома, што паўнавартасны сон адыгрывае ключавую ролю ў падтрыманні здароўя і добрага самаадчування. Недахоп сну шкодзіць арганізму і, акрамя таго, прымушае нас ужываць больш ежы. Новае даследаванне амерыканскіх вучоных паказала, як дастатковы сон у рэальных умовах уплывае на колькасць спажываных калорый. І гэтыя высновы змяняюць наша ўяўленне пра пахудзенне.

Даследчыкі з Чыкагскага ўніверсітэта адабралі для эксперыменту 80 дарослых людзей ад 21 да 40 гадоў з залішняй вагой. Усе яны звычайна спалі менш за 6,5 гадзіны на суткі. Пасля індывідуальнай кансультацыі па гігіене сну ўдзельнікі пачалі спаць у сярэднім на 1,2 гадзіны даўжэй.

Пры гэтым яны не змянялі сваіх звычак: працягвалі харчавацца і жыць як звычайна, не павялічвалі фізічную актыўнасць і не вялі харчовых дзённікаў. Удзельнікі толькі насілі трэкер сну.

Вынік аказаўся заўважным: тыя, хто спаў больш, у сярэднім спажывалі на 270 калорый у дзень менш — гэта каля 15% ад сутачнай нормы.

Паводле аўтараў даследавання, іх найбольш здзівіла тое, наколькі простым было ўмяшанне: адной кансультацыі па гігіене сну аказалася дастаткова, каб павялічыць працягласць сну. Пры гэтым некаторым удзельнікам удалося скараціць колькасць калорый на 500 у дзень, хоць ніякіх абмежаванняў у харчаванні не было.

Хоць даследаванне не ставіла мэту зменшыць вагу ўдзельнікаў, ужо праз два тыдні яны перайшлі ў стан адмоўнага энергетычнага балансу — спажывалі менш калорый, чым выдаткоўвалі.

Навукоўцы адзначаюць: калі захоўваць новыя звычкі працяглы час, можна дасягнуць клінічна значнага зніжэння вагі. Так, за тры гады можна скінуць да 12 кілаграмаў.

Чаму гэта працуе?

Навукоўцы даўно ведаюць, што недасып уплывае на гармоны, што рэгулююць апетыт: ён павышае ўзровень картызолу (гармону стрэсу) і паніжае ўзровень лептыну (гармону насычэння).

Раней даследчыкі высветлілі, што абмежаванне сну да 4 гадзін на працягу дзвюх начэй зніжае ўзровень лептыну на 18% і павышае ўзровень грэліну (гармону, які стымулюе апетыт) на 28%. Удзельнікі таксама паведамлялі пра ўзмацненне пачуцця голаду і схільнасць да больш каларыйнай ежы.

Акрамя таго, хранічны недасып пагаршае памяць і з цягам часу можа прывесці да сур’ёзных наступстваў: ад праблем з стрававальнай і сардэчна-сасудзістай сістэмамі да парушэння псіхікі. Таксама слабее імунная сістэма.

Як стымуляваць спальванне тлушчу ўначы?

Каб арганізм спальваў тлушч максімальна эфектыўна, важна не есці як мінімум за 4 гадзіны да сну. Асабліва варта пазбягаць вугляводных перакусаў — напрыклад, чыпсаў ці шакаладу.

Прычына — у гармоне інсуліне, які выдзяляецца пасля прыёму ежы і тармозіць спальванне тлушчу. Калі не есці перад сном, узровень інсуліну ўначы зніжаецца, і працэс спальвання тлушчу актывізуецца.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусу выдалі вельмі нетыповую польскую візу. Яна на працяглы тэрмін, але часта з ёй не паездзіш8

Канцэрт гурта Metallica выклікаў невялікі землятрус1

Беларускую банкноту ў гонар 80-годдзя Перамогі ўжо за вялікія грошы перапрадаюць на eBay1

У Крамлі паабяцалі «падумаць» над прапановай аб 30-дзённым перамір'і

Стала вядома, як пакараюць магілёўскіх дзяцей, якія непаважліва паставіліся да дзяржаўнага салюту17

Стыў Уіткаф падчас сустрэч з Пуціным карыстаўся паслугамі штатных перакладчыкаў з Крамля7

«Салодкая гліна за 9 рублёў». Беларусы спрачаюцца з-за цаны на шакаладку «Алёнка»6

У Таджыкістане затрымалі варажбітку, якая прымушала кліентаў займацца з ёй сэксам5

Зборная Беларусі выйшла ў фінал чэмпіянату свету па пляжным футболе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук

«Гэтая партыя прайграная». Беларускія даследчыкі — пра тое, у што ператварылася Акадэмія навук

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць