Грамадства

«Кіберпартызаны»: Мы не ведаем, адкуль у «Палітыкі» інфармацыя пра Мельнікаву

Беларуская хактывісцкая група «Кіберпартызаны» не ведае, на якой падставе журналісты польскага выдання «Палітыка» зрабілі выснову пра знікненне з рахунку фундацыі «Bialorus liberty» 118 тысяч еўра. Пра гэта яны паведамілі Reform.news.

«Мы не ведаем, адкуль у іх такая інфармацыя. На дадзены момант рыхтуем свой справаздачны дакумент па сітуацыі з рахункам, на днях апублікуем — сачыце за навінамі на нашым канале», — распавялі прадстаўнікі «Кіберпартызан».

6 мая 2025 года на сайце польскага выдання «Палітыка» выйшла расследаванне «Zniknięcie Anżeliki». Яго аўтары — паляк Павел Рашка і расіяне Ціму́р Алеўскі і Яўгенія Тамарчанка — сцвярджалі, што знікненне Анжалікі Мельнікавай можа быць звязана з грашыма, якія былі на рахунку фундацыі Bialorus liberty.

«Магчыма, усё звязана з грашыма. 12 сакавіка на рахунак яе фонду паступілі буйныя грантавыя сродкі. Неўзабаве яны былі абнаяўлены. Агульная сума — 118 тысяч еўра», — гаворыцца ў артыкуле.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе5

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Усе навіны →
Усе навіны

За сцяной грабніцы Тутанхамона можа хавацца яшчэ адна грабніца. Магчыма, Неферціці3

Брэсцкі губернатар прапанаваў перастаць імпартаваць замежныя яблыкі8

Каб перамагчы сацыяфобію, гомельская дзяўчына наважылася на незвычайны крок2

Коўл не падымаў з Лукашэнкам пытанне дэмакратызацыі. «Можа, калі-небудзь падыму»12

Джон Коўл зоймецца выцягваннем з турмаў расійскіх палітзняволеных1

Трамп не баіцца, што калійная здзелка з Беларуссю можа ўзмацніць пазіцыі Расіі6

Зяленскі ў Нью-Ёрку 40 хвілін гаварыў з Трампам3

У Мінску кіроўца грузавіка ехаў з паднятым кузавам і ўрэзаўся ў мост1

Асабістыя рэчы Брыжыт Бардо прадалі на аўкцыёне ў Парыжы амаль за мільён еўра

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе5

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць