Грамадства11

З 1 мая падатковая атрымлівае звесткі пра плацяжы беларусаў у інтэрнэт-крамах за мяжой

З 1 мая падатковыя органы Беларусі могуць атрымліваць інфармацыю пра плацяжы беларускіх пакупнікоў у інтэрнэт-крамах за мяжой, піша Myfin.by. Гэта вынікае з паправак у Падатковы кодэкс, што ўступілі ў сілу.

Новаўвядзенні абавязваюць плацежныя сістэмы і банкі па запыце падаваць у Міністэрства па падатках і зборах (і яго інспекцыі) інфармацыю пра пералічэнні сродкаў на карысць замежных арганізацый, што прадаюць тавары праз інтэрнэт, а таксама аказваюць паслугі ў электроннай форме.

Правайдары і мабільныя аператары будуць абавязаны падаваць звесткі пра аказанне паслуг у электроннай форме і продаж тавараў замежнымі арганізацыямі.

Тое, як менавіта будуць прадстаўляцца даныя, зацверджана пастановай МПЗ ад 24.03.2025 №15, якая таксама ўжо ўступіла ў сілу. У справаздачы па запыце будуць указвацца назва замежных пастаўшчыкоў, колькасць, сума і валюта плацяжоў — як спісанне сродкаў у пакупнікоў у Беларусі, так і зварот ім грошай у выпадку вяртання.

У звестках, якія падаюць правайдары, будуць указвацца назвы і ідэнтыфікатары замежных інтэрнэт-рэсурсаў.

Каментары1

  • Ганьба суцэльная
    08.05.2025
    Рабы i дзецi рабоу

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць