Свет22

У Познані мужчына напаў на дзяўчынак-падлеткаў з Украіны і Беларусі

Паліцыя польскага горада Познань шукае мужчыну, які чапляўся да 13-гадовых дзяўчынак з Украіны і Беларусі, а пасля накінуўся на адну з іх. Інцыдэнт адбыўся 5 мая каля 17.30 у лясным масіве ў раёне вуліцы Ку Дэмбіне (Ku Dębinie), піша Most.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Дзяўчынкі (дзве з іх родам з Украіны, адна з Беларусі) гулялі па лесе і ўбачылі мужчыну. Паміж ім і дзецьмі завязалася слоўная сварка, якая затым перарасла ў бойку з адной з дзяўчынак.

«Мужчына ўцёк з месца здарэння да прыбыцця патрульных. У выніку здарэння падлеткі не атрымалі цялесных пашкоджанняў. Пасля кансультацыі з пракурорам мы праводзім мерапрыемствы ў сувязі з парушэннем асабістай недатыкальнасці, але хочам пераканацца, ці не было ў гэтым выпадку здзейснена злачынства сэксуальнага характару. Таму ў найбліжэйшы час, у адпаведнасці з дзейнымі працэдурамі, усе дзяўчынкі будуць дапытаныя ў судзе. Адначасова мы працуем над высвятленнем асобы гэтага мужчыны і яго затрыманнем», — прыводзіць мясцовае Radio Eska словы прадстаўніка ваяводскай камендатуры ў Познані Івоны Лішчынскай.

Прэс-сакратар акруговай пракуратуры ў Познані Лукаш Ваўжыняк паведаміў, што пракурор будзе расследаваць выпадак «з пункту гледжання спробы прымусу пацярпелай да іншых дзеянняў сэксуальнага характару».

Акаўнт poznan_moment у сацсетцы X распаўсюдзіў інфармацыю, што мужчыну было за 50 гадоў, ён ехаў на зялёным ровары, а дзяўчынку спрабаваў душыць. Яе сяброўкі выбеглі на вуліцу, каб паклікаць на дапамогу.

Каментары2

  • Filipp
    06.05.2025
    Нейкая мутная гісторыя.
  • Віктась
    06.05.2025
    напэўна пачуў расейскую мову і прычапіўся. Там такіх дурняў хапае. Па руску у Польшчы трэба цішэй, а лепей зусім не гаварыць. І палез біцца. Бацькам трэба таксама ведаць што у Польшчы небяспечна дзяўчатам гуляць у безлюдных месцах. Ужо было дастаткова выпадкаў

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі22

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

«Быў упэўнены, што я недатыкальная асоба для расіян». Першае інтэрв'ю Юрася Зянковіча на свабодзе49

Выбух 4 мая ў Маскве адбыўся ў кватэры электрыка з пуцінскай рэзідэнцыі на Валдаі5

Супраць 78-гадовай Ніны Багінскай завялі крымінальную справу17

Над Сікстынскай капэлай паставілі комін1

Кадыраў рыхтуе перадачу ўлады6

Прапаганда кпіць з колькасці зняволеных у Польшчы, забыўшыся паглядзець на беларускія турмы1

Прэм'ер Славакіі скокнуў у Дунай, каб даказаць, што здаровы5

«Мой дзед удзельнічаў у разгоне Усебеларускага з’езда!» Што расіяне пішуць пра Беларусь і беларускую гісторыю пад відэа Тамары Эйдэльман16

Авечкін падарыў Лукашэнку джэрсі са сваім аўтографам13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі22

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць