Грамадства22

У Беларусі засталося каля 800 ветэранаў. 427 з іх — удзельнікі вайны

Па стане на 1 мая ў Беларусі жывуць каля 800 ветэранаў «Вялікай Айчыннай вайны». Пра гэта паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі Міністэрства працы і сацабароны Мікалай Арол, піша БелТА.

Фота ілюстрацыйнае

Сярод названых каля 800 ветэранаў — 427 удзельнікаў і інвалідаў вайны. Таксама чыноўнік згадаў пра 6,3 тысячы асоб, што пацярпелі ад наступстваў вайны, у тым ліку 5,6 тысячы — былыя вязні нацысцкіх канцлагераў.

Пры гэтым варта разумець, што колькасць непасрэдных удзельнікаў вайны нашмат меншая за лічбы, якія агучваюцца чыноўнікамі, паколькі, паводле беларускага заканадаўства, ветэранамі ВАВ лічацца і тыя, хто прымаў удзел «у ліквідацыі нацыяналістычнага падполля на тэрыторыі Украіны, Беларусі і балтыйскіх краін да канца 1951 года».

Сярэдні ўзрост удзельнікаў і інвалідаў вайны — 99 гадоў. Сярод іх 55% — мужчыны, 45% — жанчыны. Найбольшая колькасць ветэранаў жыве ў Мінску і Мінскай вобласці. Самым «маладым» удзельнікам — партызанам і падпольшчыкам — у сярэднім 90—91 год.

Найстарэйшаму ўдзельніку вайны ў студзені споўнілася 105 гадоў. Ён узнагароджаны двума баявымі ордэнамі і ордэнам за працоўныя заслугі. Пасля вайны ён 45 гадоў, як паведамляецца, працаваў над адбудовай краіны.

Выплаты матэрыяльнай дапамогі ветэранам сёлета пачаліся 2 мая і працягнуцца да 8 мая. Сумы дапамогі: 5 тысяч рублёў— удзельнікам і інвалідам вайны, 2,5 тысячы — іншым катэгорыям ветэранаў, 1,5 тысячы — асобам, што пацярпелі ад вайны.

У параўнанні з мінулым годам памеры дапамогі павялічыліся на 20%. На гэта выдзелена каля 13 мільёнаў рублёў. Усяго дапамогу атрымаюць больш за 7 тысяч чалавек.

Па стане на 5 мая выплаты атрымалі ўжо 97% тых, каму яны прызначаны. Астатнія атрымаюць грошы ў найбліжэйшыя дні.

Каментары2

  • Брэст
    06.05.2025
    Не веру. Сапраўдныя ветэраны даўно ў зямлі ляжаць
  • Галя з Камароўкі
    06.05.2025
    У майго дзеда ордэнскія планкі былі на правым баку пінжака. На левым - медалі ад шыі да пуза. А на фота планкі злева. Ен замест значкоў планак навешаў ці што? Хто ведае, растлумачце: значок "інструктар парашутнага спорту другой ступені" можна было замяніць планкай?

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг27

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць