Эканоміка77

«За такія грошы хай самі носяць». Беларусы абураюцца цэнамі на вышыванкі ў барысаўскім універмагу

«Вы проста абавязаныя гэта бачыць», — расказаў блогер з Барысава сваім падпісчыкам. Гаворка пра вышыванкі, якія прадаюцца ў барысаўскім універмагу, піша Ex-press.live.

Скрыншот з відэа

Цэны на вышыванкі — ад 170 рублёў, але дзейнічае зніжка ў 20%. «За 140 можна купіць», — гаворыць блогер.

У каментарах да ягонага паста захопленых водгукаў няма. Наадварот, беларусы абураныя цэнамі:

«Не, ну вы рэальна лічыце, што мне, каб хадзіць на працу, патрэбна вышыванка за такія грошы?» — піша жанчына.

«За 170 р. якасная майка, шорты і тапкі на лета», — лічыць яшчэ адзін беларус.

«За такія грошы хай самі носяць», — каментуе яшчэ адзін.

«Ха-ха-ха. Сур'ёзна? Пашыць у атэлье менш за сто рублёў», — каментуе яшчэ адзін карыстальнік.

Раней дзяўчына-блогерка з Барысава, вядомая сваімі праўладнымі публікацыямі, прызналася, што не можа дазволіць сабе насіць адзенне і сумкі беларускай вытворчасці, бо атрымлівае невялікі заробак.

Каментары7

  • Satan
    06.05.2025
    Ой ня ведаю, што ён за "якасную майку, шорты і тапкі" набудзе за 170р)) Добрыя і якасныя рэчы грошай каштуюць паболей. Я ўчора вось шорты джынсавыя набыў... 400 злотых. І тое яшчэ па акцыі) але мне падабаецца гэты брэнд. Наконт гэтай вышыванкі нічога казаць ня буду. Асабіста ня бачыў яе. І мабыць ужо й ня ўбачу ахпх))
  • Шыла-мыла
    07.05.2025
    Тут канечне паказваюць сувенірны фабрычны шырпатрэб з машынным крыжыкам і абы якім арнаментам. Але нармальная багата вышытая ўручную кашуля можа спакойна і больш за 1000€ каштаваць, бо гэта сотні гадзінаў працы і экспертыза. І беларусы даспелі да таго, што ёсць на такі элітарны прадукт замоўцы. Толькі блогеру не кажыце :)
    • Ды лана
      07.05.2025
      Шыла-мыла, ну, гэта вы задвінулі - больш за 1000€. Ручная вышыўка ад майстрыц у эміграцыі - каля 300-400€ (плюс пас). У тых, хто ў Беларусі - каля 300-400 рублёў. 170 рублёў у краме - не так і многа на гэтым фоне, але ж гэта кашуля ці сукенка "без душы". Ручная праца ёсць ручная праца: зусім іншае адчуванне ў такім адзенні.
      І, безумоўна, гэта не адзенне, каб ездзіць на працу кожны дзень. Гэта для розных святочных нагод.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя9

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Усе навіны →
Усе навіны

Ілан Маск назваў галоўны законапраект Трампа «агіднай гнюснасцю»3

Камандуючым Сіламі беспілотных сістэм Украіны прызначаны «Мадзяр» — культавы добраахвотнік, які прыйшоў у армію ў 2022-м6

Ці сапраўды раслінныя алеі шкодныя і які абраць?6

«У людзей шок ад данатаў на вайну». Супрацоўнік беларускай юрасобы «Леста» расказаў пра настроі ў калектыве12

Чаму ў мінскім метро нельга рэкламаваць каўбасу, сыр і шампуні? Чыноўніца патлумачыла5

«У майго 21 сантыметр — дзесяць базавых далі». Беларусы ў тыктоку жартуюць з новых правілаў ад чыноўнікаў17

Тры чалавекі загінулі ў ДТЗ у Жлобінскім раёне

Брэсцкага журналіста будуць судзіць за сяброўства ў Беларускай асацыяцыі журналістаў

«Мельнікава не ўпісваецца ў вобраз закаханай дурнічкі». Пракоп'еў агучыў сваю версію38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя9

Арыштаваны чыноўнік, які мог стаць наступным міністрам аховы здароўя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць