З-за чэргаў на мяжы з Польшчай «Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку пасажыраў
Па стане на 10:00 аўторка ў пункце пропуску «Брэст» у чарзе на выезд у Польшчу стаяць 79 аўтобусаў, раніцай было да 95.

З-за працяглага праходжання мяжы «Мінсктранс» арганізаваў бясплатную перасадку пасажыраў у аўтобусы, што стаяць наперадзе, калі ў іх ёсць вольныя месцы. Пра гэта прадпрыемства паведаміла ў сваім тэлеграм-канале.
З-за чэргаў на мяжы затрымкі адпраўлення аўтобусаў у зваротным напрамку — з Варшавы — складаюць больш за 14 гадзін.
Чэргі на мяжы Беларусі і Польшчы захоўваюцца больш за тыдзень.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары