Свет

У Кітаі прайшоў паўмарафон з удзелам робатаў і людзей. У людзей атрымалася лепш

У паўмарафоне ў Пекіне побач з людзьмі беглі чалавекападобныя робаты. Іх было 21. Робат-пераможца па імені Tiangong Ultra прабег 21 кіламетр за дзве гадзіны сорак хвілін — больш чым у два разы марудней, чым самы хуткі чалавек. Іншыя робаты аказаліся яшчэ менш паспяховымі, піша Бі-бі-сі.

Фота: Kevin Frayer / Getty Images

Хоць робаты ўжо з’яўляліся на марафонах і раней, гэта першы выпадак, калі яны спаборнічалі з людзьмі на такой дыстанцыі. Траса ўключала пад’ёмы, павароты і няроўныя ўчасткі. Некаторыя робаты здолелі завяршыць забег, а некаторыя мелі цяжкасці з самага пачатку.

Адзін робат упаў на стартавай лініі і праляжаў некалькі хвілін, потым падняўся і зноў пачаў бегчы. Яшчэ адзін прабег некалькі метраў і ўрэзаўся ў агароджу, у выніку чаго яго аператар-чалавек упаў. Усе робаты былі выраблены ў Кітаі рознымі кампаніямі.

Яны былі самых розных формаў і памераў: адны ніжэйшыя за 120 см, іншыя — ростам да 180 см. Адна з кампаній хвалілася, што яе робат выглядае амаль як сапраўдная жанчына і ўмее падміргваць і ўсміхацца.

Некалькі робатаў беглі ў красоўках, адзін быў у баксёрскіх пальчатках, а яшчэ адзін насіў чырвоную павязку з надпісам «Асуджаны на перамогу» на кітайскай мове.

Кампаніі тэставалі сваіх робатаў на працягу некалькіх тыдняў перад забегам, а на спаборніцтва механічныя бегуны прыбылі разам са сваімі чалавечымі трэнерамі. Улічваючы неабходнасць у інжынерных і навігацыйных камандах, мерапрыемства нагадвала аўтагонку.

Пераможца Tiangong Ultra — распрацоўка Пекінскага інавацыйнага цэнтра чалавекападобнай рабататэхнікі. Ён прабег дыстанцыю за 2 гадзіны 40 хвілін (пераможца-чалавек — за 1 гадзіну 2 хвіліны).

Гэты інавацыйны цэнтр на 43% належыць дзяржаве, а астатнюю долю пароўну дзеляць паміж сабой тэхналагічны гігант Xiaomi і вядучая кітайская кампанія па вытворчасці гуманоідных робатаў UBTech.

Тан Цзянь, тэхнічны дырэктар цэнтра, лічыць, што Tiangong Ultra паказаў добры вынік дзякуючы доўгім нагам і алгарытму, які дазваляе імітаваць чалавечы бег.

«Я не хачу хваліцца, але, думаю, ніводная заходняя рабататэхнічная кампанія не дасягнула такіх спартыўных поспехаў, як Tiangong», — заявіў ён Reuters, дадаўшы, што робат змяняў батарэі ўсяго тры разы падчас гонкі. Паводле яго слоў, у далейшым цэнтр збіраецца засяродзіцца на развіцці прамысловага прымянення чалавекападобных робатаў, «каб яны маглі па-сапраўднаму прыйсці на фабрыкі, у дзелавыя сферы, а затым і ў дамы».

Алан Ферн, прафесар інфарматыкі і рабататэхнікі Універсітэта штата Арэгон, не пагадзіўся з тым, што гэта прарыў у выкарыстанні ШІ, бо праграмнае забеспячэнне, якое дазваляе гуманоідным робатам бегчы, было распрацавана і прадэманстравана больш за пяць гадоў таму.

«Кітайскія кампаніі сапраўды засяроджваюцца на дэманстрацыі хады, бегу, танцаў і іншых акрабатычных здольнасцяў. У цэлым гэта цікавыя дэманстрацыі, але яны мала гавораць пра ўтылітарную карыснасць або пра нейкі базавы інтэлект», — заявіў ён Reuters.

Каментары

Цяпер чытаюць

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі49

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Новы кіраўнік фонду Мельнікавай можа атрымаць доступ да рахункаў цягам некалькіх тыдняў1

«Добры дзень для Германіі». Рэакцыі нямецкіх партый на правал Фрыдрыха Мерца на выбарах канцлера1

Вайсковы парад 9 мая ў Мінску пройдзе позна вечарам11

Сталі вядомыя новыя прозвішчы затрыманых топ-менеджараў Мазырскага НПЗ

Тур не будзе насіць георгіеўскую стужку, але прычына не тая, што вы падумалі15

Ціманоўская абвінаваціла былога мужа ў супрацы з КДБ25

Экс-ідэолага прызначылі кіраўніком Белгідрамета7

Фота моманту замаху на Трампа атрымала Пулітцэраўскую прэмію1

Выбух 4 мая ў Маскве адбыўся ў кватэры электрыка з пуцінскай рэзідэнцыі на Валдаі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі49

З Лондана Мельнікава вылецела на Шры-Ланку, у яе быў каханак спартовага выгляду з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць