Узгадняючы прызначэнне намесніка старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Аляксандра Шчаковіча на пасаду кіраўніка адміністрацыі Савецкага раёна Мінска, Лукашэнка даручыў яму звярнуць асаблівую ўвагу на прадпрыемства «Амкадор», адна з вытворчасцяў якога размешчана на тэрыторыі раёна.

«Я вельмі буду чакаць твайго падключэння. З «Амкадорам» у нас вялікія праблемы», — заявіў Лукашэнка.
«Трэба прыводзіць гэтае прадпрыемства да прытомнасці. І ні ў якім разе нельга загубіць. «Амкадор» — гэта вельмі перспектыўнае для нас і для Расіі прадпрыемства. На нашым агульным рынку вельмі важнае. Таму ўнікай», — даў ён даручэнне.
Нядаўна стала вядома, што перастаў быць уласнікам машынабудаўнічага холдынгу «Амкадор» набліжаны да ўлады бізнэсмен Аляксандр Шакуцін. Дзяржава адабрала ў яго кампанію, аддаўшы яе пад кантроль БелАЗа.
Цяпер чытаюць
«Калі б я быў следчым КДБ, я б падкрэсліў тое самае». Фядута — пра схаваныя сэнсы «Каласоў пад сярпом тваім», увагу сілавікоў да свайго рукапісу і загадку з трэцяй часткай рамана Караткевіча
Каментары