Свет1313

Расія патрабуе за мір перадаць ёй чатыры ўкраінскія рэгіёны

Спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША Стыў Уіткафам пасля сустрэчы ў Вашынгтоне 3 красавіка са спецпрадстаўніком прэзідэнта Расіі Кірылам Дзмітрыевым перадаў Дональду Трампу пазіцыю Крамля па мірных перамовах: Расія павінна атрымаць кантроль над чатырма ўкраінскімі рэгіёнамі. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на некалькі амерыканскіх урадавых крыніц.

Стыў Уіткаф (справа) і Кірыл Дзмітрыеў перад сустрэчай з Пуціным у Санкт-Пецярбургу 11 красавіка 2025 года. Фота: Vyacheslav Prokofyev, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP

Стыў Уіткаф паведаміў Трампу, што выкананне гэтай умовы дапаможа больш хуткаму заключэнню мірнага пагаднення. Раней ён публічна выказваў такую пазіцыю ў інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану.

Генерал Кіт Келаг, спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Украіне, паводле слоў суразмоўцы Reuters, Уіткафа ў гэтым пытанні не падтрымаў. Ён паведаміў Трампу, што хоць Украіна і гатовая пагадзіцца на некаторыя ўмовы, звязаныя з гэтымі тэрыторыямі, яна ніколі не пагодзіцца ў аднабаковым парадку цалкам саступіць іх Расіі.

Па інфармацыі Reuters, рашэння па гэтым пытанні Дональд Трамп пакуль што не прыняў.

Выданне таксама адзначае, што падчас прыезду Дзмітрыева ў Вашынгтон Стыў Уіткаф запрасіў яго на вячэру ва ўласную рэзідэнцыю разам з паслом Расіі ў ЗША. Гэта адразу ўстрывожыла Белы дом і Дзярждэпартамент, бо звычайна афіцыйныя асобы ЗША пазбягаюць прымаць дома службовых асоб з Расіі, якія могуць мець тэхналагічныя выведвальныя магчымасці. У выніку вячэра была перанесеная і замест гэтага адбылася ў Белым доме.

Стыў Уіткаф за апошнія два месяцы тройчы прылятаў у Расію. 11 красавіка ён сустрэўся з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным у Санкт-Пецярбургу. Іх размова працягвалася больш за чатыры гадзіны. Аднак інфармацыі пра тое, што абмяркоўвалася на гэтай сустрэчы, у адкрытым доступе пакуль няма. Вядома толькі, што гаворка ішла пра «аспекты ўкраінскага ўрэгулявання».

Каментары13

  • Отец Засандалий
    12.04.2025
    Со святыми упокооооой...
  • Лютавер
    12.04.2025
    Вместе с Крымом - это 5 регионов.
  • Беларус
    12.04.2025
    Няхай тады Стыў Уіткаф разам з лапідарным аўтазагарам яшчэ і Аляску перададуць.

Цяпер чытаюць

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Усе навіны →
Усе навіны

11‑гадовая дачка блізкага да Шэймана бізнэсмена Аляксандра Зінгмана робіць галавакружную кар'еру спявачкі13

Лідарка «Альтэрнатывы для Германіі» запатрабавала выслаць украінскіх мужчын і выставіць Кіеву рахунак за шкоду36

Раман Пратасевіч стаў героем французскага шпіёнскага рамана6

Ультраправыя прывезлі ў Вену ўласную скульптуру Яна III Сабескага. Горад адмаўляецца ставіць афіцыйны помнік свайму вызваліцелю з-за страху ісламафобіі35

СМІ замяняюць беларусам дзяржаву. І інакш пакуль не будзе28

У час удару па ўкраінскім памежным пераходзе там былі еўрапейскія дарадцы па бяспецы і Борыс Джонсан2

Айцішнікаў, якія абслугоўвалі «Белсат», абвінавацілі ў вывадзе 1,8 млн даляраў праз фіктыўныя паслугі15

Трамп запатрабаваў ад Зяленскага спыніць знішчэнне расійскіх НПЗ з-за пагрозы сусветнага дэфіцыту паліва24

У Чэхіі палякі збілі паляка, прыняўшы яго за ўкраінца з-за шапкі ў колерах Верхняй Сілезіі. Хлопец ехаў у велапрабег дзеля хворай на рак цяжарнай партнёркі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Дональд Трамп заявіў, што Расія і Украіна пагадзіліся на энергетычнае перамір’е

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць