Грамадства44

У Гомелі на 9 мая ўпершыню правядуць дзіцячы парад

У абласным цэнтры праходзяць рэпетыцыі параду выхаванцаў вайскова-патрыятычных клубаў.

Фота: «Гомельщина Официально»

У Гомелі ў гонар Дня Перамогі збіраюцца зладзіць дзіцячы парад. 

На рэпетыцыю ў абласным цэнтры сабралі выхаванцаў вайскова-патрыятычных класаў і клубаў Гомеля, Светлагорска, Рагачова і Жлобіна, а таксама навучэнцаў Гомельскага кадэцкага вучылішча, ліцэя МНС.

Мяркуючы па фотаздымках, якія апублікаваў Гомельскі аблвыканкам, на рэпетыцыі падлеткаў, у тым ліку дзяўчат, вучылі хадзіць строем.

Па даных «Флагштока», дзіцячы парад у Гомелі зладзяць упершыню. Але для Беларусі гэта не першы выпадак. Напрыклад, мінулым летам у Мінску правялі парад дзіцячага сада ў вайсковай форме.

Каментары4

  • Победобес
    09.04.2025
    Пушачнае мяса для Крамлёўскага гаспадара
  • Ёсік
    09.04.2025
    Гляджу, Гомель наперадзе ўсіх у краіне. Гамсельмаш відосы здымаў, дарма, што можа ляснуцца. Зараз моладзь у га.но па вушы цягнуць. Пачынайце з пачаткоўцаў, чаму толькі патрыятычныя класы й клубы. Мо напішыце пуціну, што вельмі хочаце далучыцца да расеі.
  • Беларус
    09.04.2025
    З вайсковым складнікам зразумела. Але навошта, падавалася б, паважанаму выданьню называць прапаганду мілітарызму і прамыўку мазгоў моладзі лукашэнкаўскай бздурай - "патрыатычным клубам"? Неразуменьне розніцы і прасоўваньне тэрміналогіі хунты робіць вас саўдзельнікамі, шаноўная рэдакцыя.

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

«Байсол» расказаў, як фонд падманулі: невядомыя прыдумалі рак сапраўднай жанчыне і даслалі фэйкавыя дакументы6

Трамп адменіць абмежаванні на выкіды метану для нафтагазавай галіны

У Гродне вынеслі прысуд за махлярства з турыстычнымі пуцёўкамі. Адзін з фігурантаў нядаўна трапіў у любоўны скандал

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд2

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы33

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць