Андрэй Расінскі. Кадры

Чырвоная тыранія ў Залюстроўі

«Аліса ў Краіне Цудаў» Ціма Бёртана

posterАліса ў Краіне Цудаў (Alice in Wonderland)
ЗША, 2010, каляровы, 3-D, 108 хв.
Рэжысёр: Цім Бёртан
Ролі выконваюць: Міа Васікоўская, Джоні Дэп, Хелена Бонэм-Картэр, Энн Гатаўэў, Крыспін Гловер
Жанр: Фантасмагарычныя прыгоды паводле персанажаў аднайменнага твору Льюіса Кэрала
Адзнака: 6,5 (з 10)

Амаль дарослая Аліса, уцякаючы ад прыдуркаватага жаніха, трапляе ў краіну сваіх дзіцячых прыгодаў. У казачнай дзяржаве ўладу захапіла хворая на ўсю галаву Чырвоная Каралева (а галава ў яе вялікая). Падданыя мараць пазбыцца тыраніі. А для гэтага Аліса мусіць забіць Мармазяўра. Аліса, праўда, не спяшаецца ўсталёўваць дэмакратыю ў Залюстроўі.

Карціну Ціма Бертана ўжо паспелі папракнуць, што гэта сама не-Бёртанаўскі фільм і самая не-Кэралаўская Аліса. Сапраўды, залімітныя абсурдызмы пазнікалі, сюжэт спрошчаны пад Дыснэеўскую кінафабрыку, а рэжысёр надзіва стрыманы.

Але Бёртан пайшоў па шляху нядаўняга «Шэрлака Холмса» — знаёмыя персанажы дзейнічаюць у цалкам новай гісторыі. Другі піск сезону — візуальныя стэрэафантазіі: чырвоныя і белыя арміі, свінка пад ногі, ліслівыя прыдворныя з накладнымі вушамі, абкураны вусень, а рэцэпт зёлак, увогуле, раю нікому не паўтараць.

Старая каманда Бёртана аджыгае: Хелена Бонэм-Картэр (Чырвоная Каралева) і Джоні Дэп (Шальны Капялюшнік) — та яшчэ парачка. Шкада, што за рускім дубляжом згубіліся галасы Стывена Фрая і Крыстафера Лі (Чашырскі коцік і Мармазяўр).

«Далоў Чырвоную Ведзьму!» І не толькі яе. І не толькі Чырвоную.

Квіткоў на «Алісу» дасюль не дастаць.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць