Ежа11

Мінчукі размятаюць свежы бярозавік

Міністр лясной гаспадаркі Аляксандр Кулік асабіста праверыў, як ідзе продаж бярозавага соку ў Мінску, паведамляе прэс-служба Мінлясгаса.

Фота: БелТА

Кіраўнік лясной галіны наведаў некалькі гандлёвых пунктаў, дзе арганізаваны продаж сезоннага напою. На пляцоўцы па адрасе вул. Ціміразева, 118, дзе сок рэалізуе Барысаўскі доследны лясгас, міністру распавялі, што толькі за ўчорашні дзень было прададзена 6 тон. 

Раней паведамлялася, што свежы бярозавік павінен прадавацца ў Мінску па 50 капеек за літр. 

На вуліцы Баграціёна, 70, дзе Мінскі лясгас традыцыйна ў снежні гандлюе навагоднімі елкамі, а ў сакавіку — бярозавым сокам, за дзень прадалі 17 тон напою. «Бывае, і па 20 тон за суткі прадаём. Яшчэ не было выпадку ў гэтым сезоне, каб каму-небудзь не хапіла», — запэўнілі прадстаўнікі лясгаса, удакладніўшы, што яны заўсёды працуюць да апошняга пакупніка.

На гэтай пляцоўцы наведвальнікаў, хоць і было ў разы больш, чым на папярэдняй, але назваць чаргу крытычнай нельга, адзначылі ў Мінлясгасе.

«Прама на вачах у міністра адзін з пакупнікоў набыў 25 (!) пяцілітровых бутэлек соку. Тым не менш, такімі аб’ёмамі Мінскі лясгас не здзівіш. Астатнім пакупнікам даводзіцца крыху пачакаць», — звярнулі ўвагу ў ведамстве.

Аляксандр Кулік таксама планаваў ацаніць гандаль Стаўбцоўскага лясгаса ў Мінску на пляцоўцы каля гандлёвага цэнтра «Тытан», але прыехаў яшчэ да адкрыцця гандлёвай кропкі. Рэжым працы ў аб’екта абмежаваны — з 14:00 да 18:00. Гэта выклікала неразуменне.

«Гандаль павінен весціся мінімум з 11-й раніцы!» — пакрытыкаваў падыход кіраўніцтва Столбцаўскага лясгаса міністр.

Каментары1

  • Ёсік
    28.03.2025
    Столбцаўскага? Усё ж Стоўбцы, замяніце літару Л. Яшчэ адзін не разумеючы - нагамі патупаў, бровы зьвёў на ілбе - трэба з 11.00 працаваць. Самі вырашаць, не аб.еруцца гэтыя менчукі, у краме потым набудуць. Шчэ юнаком быў, зь дзедам у Мядзела езьдзіў, да яго сябра-лясьніка завіталі, сок зь бяроз зьбіраў. Наліў нам 20 літровы з-пад сьмятаны бітон соку, а адкуль адліў, накідаў палак ды гальля бярозавых ды вады даліў, кажа: нацягне.

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»12

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады28

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

Стала вядома, на каго рыхтавала палітычны замах міжнародная група, затрыманая ў Грэцыі і Літве

На Гродзеншчыне жанчына трапіла ў рэанімацыю пасля ўкусу кляшча

Бацька аднаго з маладзёнаў, асуджаных па справе «Чорных салаўёў», запісаў відэазварот да Лукашэнкі4

Прыпынак з мазаікай у Рэчыцкім раёне ўратаваць не ўдалося — яго рыхтуюць да зносу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»12

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць