Грамадства1818

«На роздум далі паўгадзіны». Настаўніцы з Полацка давялося звольніцца з-за тыкток-блога

Паміж настаўніцай англійскай мовы са школы №18 горада Полацка Юліяй Перапеч і кіраўніцтвам установы ўзнік канфлікт. У лютым ёй паставілі ўмову выдаліць з яе тыкток-блога ўвесь школьны кантэнт. Тады, здавалася, бакі знайшлі кампраміс: блогерка паабяцала змяніць фармат відэа. Але ўрэшце настаўніцу ўсё ж звольнілі, піша «Витебск, я гуляю!»

Юлія Перапеч. Скрыншот з відэа

Сёння Юлія Перапеч апублікавала ролік, у якім паведаміла, што адміністрацыя зноў запатрабавала выдаліць школьны кантэнт альбо, пры нязгодзе з першым патрабаваннем, звольніцца. На роздум, па яе словах, далі паўгадзіны.

@perepech_

Тг: Perepech1 Инстаграм: yuliaperepech

♬ оригинальный звук - perepech_

Юлія прыняла рашэнне звольніцца, бо не змагла змірыцца з патрабаваннем выдаліць блог, які вядзе ўжо 5-6 гадоў.

Яна прапрацавала ў школе 7 гадоў. Была класнай кіраўніцай, вяла школьны інстаграм і карысталася падтрымкай бацькоў вучняў: яны тэлефанавалі і нават прыходзілі ў школу, каб заступіцца за яе.

Каментары18

  • Мне кажется ...
    26.03.2025
    конфликт высосан)
  • Аскольд
    27.03.2025
    Юлия, вы не много потеряли. Превратились бы со временем в страшную кашолку-училку, без прав, с рабской психологией, с начосом на голове. А так, со знанием английского работу не тяжело найти. А лукашистских отпрысков пусть мусора колхозные обучают.
  • Шенген
    27.03.2025
    Дрыль, визу не открыли?)

Цяпер чытаюць

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс6

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Усе навіны →
Усе навіны

Робат пабіў сусветны рэкорд Усэйна Болта ў бегу на 100 метраў5

31 жніўня панядзелак, але Камароўка будзе працаваць

Двое дзяцей у Мінскай вобласці пацярпелі праз падзенне дрэў

Суд у ЗША адмяніў абмежаванні на іміграцыйныя візы для беларусаў1

Прэзідэнтку Славеніі западозрылі ў сувязях з расійскай разведкай5

У аэрапорце Дзюсельдорфа турыстку ўкусіў скарпіён, якога яна выпадкова прывезла з адпачынку

Італія ўжо дзве тысячы гадоў не можа пабудаваць мост, які ёй вельмі патрэбны3

Мінчук заказаў 101 ружу, але падарыць букет дзяўчыне не змог2

Памёр знакаміты іспанскі «хлопчык-воўк», які вырас у дзікай прыродзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс6

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць