Грамадства33

Блогеру Мэлстрою адправілі позву на допыт у пасольства Расіі ў Чарнагорыі

МУС Расіі звязалася з чарнагорскімі ўладамі праз дыпламатаў і накіравала гомельскаму скандальнаму блогеру Андрэю Бурыму пад мянушкай Mellstroy апавяшчэнне аб выкліку ў органы ў найбліжэйшыя дні. Следства, акрамя падаткаў, зацікавілася і збіццём дзяўчыны на стрыме ў 2020 годзе, піша Mash.

Тады ў пацярпелай Алены Яфрэмавай дыягнаставалі закрытую чэрапна-мазгавую траўму, страсенне мозгу і ўдары. Верагодна, Мэлстрой не наведваў папраўчыя работы на працягу шасці месяцаў-іх суд прызначыў за пабоі (116 КК РФ).

Брату і маці Мэлстроя таксама прыйшлі паперы — іх чакаюць у пасольстве на наступным тыдні. Яны праходзяць сведкамі па справе аб адмыванні і легалізацыі грошай.

Гомельскі блогер Mellstroy атрымаў скандальную вядомасць у 2020 годзе, калі падчас аднаго з сваіх стрымаў збіў дзяўчыну. Пасля гэтага на Бурыма была заведзена крымінальная справа. У выніку ён атрымаў паўгода выпраўленчых работ і штраф.

Mellstroy у цэлым рэгулярна трапляе ў скандальныя навіны, даючы сваім гледачам вар'яцкія заданні і абяцаючы шчодрыя выплаты за іх выкананне. Тым не менш, гэтыя абяцанні не заўсёды выконваюцца.

Так, літоўскі хлопчык, які з гумарам папрасіў прэзідэнта сваёй краіны Гітанаса Наўседу перадаць прывітанне Mellstroy, з двух мільёнаў долараў, якія былі абяцаны за гэта, зможа атрымаць, добра калі, «толькі» 100 тысяч. Іншаму чалавеку было адмоўлена ў выплатах мільярда расійскіх рублёў (каля 11 мільёнаў даляраў) за размяшчэнне ніка Mellstroy на Месяцы.

1 чэрвеня на фінале Лігі чэмпіёнаў па футболе ў Лондане на поле выбег 16-гадовы падлетак у футболцы з лагатыпам Mellstroy. На судзе ён патлумачыў, што блогер абяцаў яму 385 тысяч даляраў. У выніку падлетка асудзілі да ўмоўнага тэрміну на шэсць месяцаў і абавязалі аплаціць уклад на пакрыццё судовых расходаў.

Больш падрабязна пра Андрэя Бурыма глядзіце ў відэа.

Каментары3

  • Владислав
    22.03.2025
    Самое время либо стать змагаром либо Z-поцреотом чтобы избежать ответственности за свои действия явно противоправные и аморальные.
  • Няма справядлівасці
    22.03.2025
    Калі б каменты пра путлера, лукашэску ці іх хунты пісаў, ужо б даўно матаў тэрмін са зламанымі рэбрамі.
  • Answer
    22.03.2025
    Ему бы его энергию да в нужное русло!

Цяпер чытаюць

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Іране адключылі не толькі інтэрнэт, але і тэлефонную сувязь. На вуліцах сотні тысяч дэманстрантаў18

Трамп: Мне не трэба міжнароднае права. Дастаткова ўласных розуму і маралі58

У Японіі на пасаду начальніка чыгуначнай станцыі афіцыйна прызначылі котку1

У Іране цалкам адключылі інтэрнэт7

Памерла легендарная баскетбалістка Ульяна Сямёнава2

Запраўкі «Беларуснафты» летась паставілі рэкорд па продажах кавы, чаю і хот-догаў. І гэта пасля разносу Лукашэнкі2

У Венесуэле аб'явілі пра вызваленне вялікай колькасці палітзняволеных25

Маргарыту Ляўчук для атрымання ўкраінскага ПМЖ прагналі нават праз паліграф18

Лукашэнка пачынае ўсведамляць наступствы разбурэння сусветнага парадку22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску1

Стала вядома, што здарылася з мужчынам, труп якога адкапалі ў снезе ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць