Грамадства88

ЗША прыпыняе фінансаванне «Радыё Свабода» і тэлеканалу «Настоящее время» з 1 красавіка?

Медыя, якія ўваходзяць у карпарацыю «Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода», прыпыняюць атрымліваць фінансаванне з 1 красавіка 2025 года — пра такое рашэнне кажуць супрацоўнікі расійскай службы. Пра беларускую службу пакуль невядома.

Першапачаткова канал «Можем объяснить», паведамляў пра спыненне працы рэдакцый з 1 красавіка. Пазней аўтары ўдакладнілі, што гаворка пра спыненне фінансавання. Аб гэтым кіраўніцтву «Радыё Свабода» і тэлеканалу «Настоящее время» паведамілі на нарадзе ў панядзелак.

«Да канца сакавіка рэдакцыя працуе, пасля гэтага фінансаванне праектаў спыняецца», — паведаміў адзін з суразмоўцаў «МО».

Беларуская служба «Радыё Свабода» пакуль не каментавала сітуацыю.

Па рашэнні адміністрацыі Трампа ўжо спыніў працу «Голас Амерыкі»: супрацоўнікаў, пачынаючы з выхадных, перасталі пускаць на працоўныя месцы.

Як самі супрацоўнікі рэдакцый паведамілі ў асабістых сацсетках, сёння ім прыйшло апавяшчэнне аб разрыве кантрактаў з 31 сакавіка.

Каментары8

  • бабруйчанін
    17.03.2025
    Дзякуй Свабода Голас ....
    Калі каментавал У 2016 З гэтым будзе ні сумна У 2024 папереджал Другі раз??? Будзе ні смешна..Ні уяўлял І гэта толькі пачатак
    Перекананы журналісты беларускай рэдакцыі Сваьода ні згубяцца Да сустрэчы
    Працяг будзе
  • Будзе лепш
    17.03.2025
    Усім пазакрываным варта запісацца на курсы выжывання ад Нашай Нівы: https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/361131
    Напішыце ім, хоць дэдлайн закрыты, - можа, прымуць і навучаць, як трэба працаваць, каб не стагнаць ад веніка Трампа і Маска.
  • !
    17.03.2025
    Звярніце ўвагу на першакрыніцу і не транслюйце фэйкі.

    UPD: Первоначально в новости говорилось о том, что «Радио Свобода» и «Настоящее время» приостановят работу с 1 апреля. На общем собрании об этом не говорилось

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Усе навіны →
Усе навіны

Германія запатрабавала скараціць праект бюджэту ЕС на сотні мільярдаў еўра. З бюджэту ЕС фінансуецца і беларуская культура19

Віктар Пракапеня зарэгістраваў у Польшчы яшчэ адну кампанію6

Незвычайнае кафэ адчынілася ў Мінску. У ім трэба самому запарваць сабе «ролтан»3

У Мінску пабудуюць тры флагманскія медыцынскія цэнтры

Не толькі Geely. Якія яшчэ кітайскія аўто сталі папулярныя ў Беларусі6

Сезон у НХЛ пачнуць пяцёра беларускіх хакеістаў

Нямецкага футбаліста атруціў яго аднаклубнік. Магчыма, праз рэўнасць

Зяленскі: Расія фактычна пачала дадатковую мабілізацыю2

Амерыканскія войскі цалкам пакінулі Ірак1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 17

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць