Грамадства2929

На «Белсаце» стартавала ранішняе шоу, дзеля якога Раецкая, Дудзінскі і Халатран загаварылі на беларускай мове

«Раніца з Белсатам» будзе выходзіць па суботах і нядзелях а 9-й раніцы. Першы эфір правялі Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі, але з’явіцца і іншая пара вядучых.

Кацярына Раецкая і Дзяніс Дудзінскі ў эфіры «Белсата»

«Праграма, якой вам так не хапала і пра якую мы марылі. Раніца на «Белсаце!» — напісала ў фэйсбуку галоўная рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык.

Гэта ранішняе шоу ў яго класічным фармаце. Атрымаўся даволі гарманічны мікс з парад па здаровым ладзе жыцця, размоў пра моду, кіно, вандроўкі, а таксама абмеркаванне смешных відэа з сацыяльных сетак.

Складана ўявіць такую перадачу без прыгатавання чаго-небудзь смачненькага. Сваімі варыянтамі сняданкаў падзяліўся Лявон Халатран. Трэба адзначыць, што ён упершыню публічна стаў размаўляць па-беларуску, таму загадзя выбачаўся за магчымыя памылкі.

Фішка «Раніцы з «Белсатам» — цікавыя гістарычныя ўстаўкі. Кацярына Ваданосава паказвае і расказвае пра старадаўнія беларускія строі. А гісторык Цімох Акудовіч, які вядзе праграму «Вусы Скарыны», спрабуе праводзіць паралелі паміж тым, як жылі ў Беларусі некалькі стагоддзяў таму і як жывуць цяпер.

Традыцыйна ў ранішніх шоу не гавораць пра палітычныя навіны. У беларускіх рэаліях без палітыкі абысціся складана, але ж каб не псаваць людзям настрой з самага пачатку, абмяркоўваюць (а хутчэй высмейваюць) навіны вядучыя «Хай так» Міхась Зуй і Дзмітрый Есяневіч. На жаль, у іх не вельмі атрымліваецца выходзіць з вобразаў чыноўнікаў Чынчынаў, таму гледачам прыходзіцца слухаць жарты на трасянцы. 

Час ад часу Кацярына Раецкая з Дзянісам Дудзінскім заклікаюць гледачоў адпраўляць каментарыі (калі гэта бяспечна). І не заўсёды яны прыемныя: нехта, напрыклад, піша, што ў Кацярыны невялікі слоўнікавы запас. А нехта жартуе, што хоча, каб «усё БТ стала БЧБ». Але ж пазітыўных водгукаў значна больш.

Доўжыцца «Раніца з Белсатам» каля дзвюх гадзін. Увогуле можна сказаць, у канала атрымалася зрабіць годнае ранішняе шоу, якое прыемна слухаць фонам, калі няспешна пачынаеш выходны дзень.

Каментары29

  • Ды не!
    15.03.2025
    У Раецкай беларуская лепшая, чым у Дудзінскага!
  • Акабчык Маленькі
    15.03.2025
    Марыў, каб вядовіцы з бэсэраўскага БТ пераскочылі на польскае БТ
  • 1600 праглядаў
    15.03.2025
    Акабчык Маленькі падзяляе вашае і яшчэ 1599-ці задаволеных захапленьне вынікам бюджэтапапіловачнае! Але можна і трэба ўдасканалівацца! Напрыклад, зьняць, як кацянё кіпці аб канапу гострыць. каб прагляды ў 10-100 разоў павялічыць

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5013

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

9 модных сукенак гэтага сезона восень-зіма5

У Сербіі праходзяць датэрміновыя парламенцкія выбары: Вучычу супрацьстаіць студэнцкі рух

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць